Навіны

У Гародні выпусцілі трох затрыманых напярэдадні

30 траўня ўвечары, ў Гародні вызвалілі трох з 10 затрыманых напярэдадні на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Юргель. Удзельнікі кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць весці маніторынг пікетаў, затрыманняў і адсочваюць сітуацыю з пераследам грамадзян.

Выпусцілі трох іншагародніх затрыманых - на волю выйшлі Дзмітрый Рудзянкоў, Аляксей Ісачэнка, а таксама Мікалай Лобусаў з Менску, які ўчора таксама прыехаў на пікет у горад над Нёманам. Яшчэ ўначы вызвалілі затрыманага 17-гадовага хлопца, якога забралі бацькі.

Трох вышэйзгаданых чалавек следчыя апыталі ў рамках крымінальнай справы як сведак, пасля чаго ў іх узялі падпіску пра неразгалошванне. За кратамі застаюцца блогер Сяргей Ціханоўскі і яго іншыя паплечнікі, у тым ліку гарадзенец Дзмітрый Фурманаў.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты