Навіны

На Гарадзеншчыне працягваецца "нейтралізацыя" актывістаў

Аляксандра Мілюка, апытаўшы ў Следчым камітэце і пратрымаўшы яго ад затрымання з 8-й раніцы да 15-й дня, урэшце адпусцілі і ён з'явіўся на пікеце па зборы подпісаў за Ціханоўскую.

***

Кардынатар Святланы Ціханоўскай па Мастах і некаторых іншых раёнах Гарадзеншчыны Аляксандр Мілюк мусіць сёння, 31 траўня, у нядзелю, у выходны дзень, з'явіцца ў Следчы камітэт Гародні. Яго выклікаюць позвай як сведку па крымінальнай справе, заведзенай па нібыта факту траўмавання супрацоўнікаў міліцыі 29-га траўня пры зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. У той дзень Гародню наведаў муж патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі. Супрацоўнікі следчага камітэту нават "прадастаўляюць" каардынатару свой транспарт і "паслугі" па давозе яго з Мастоў ў Гародню.

Сам Аляксандр Мялюк лічыць, што яго хочуць нейтралізаваць і не дапусціць на сённяшні збор подпісаў у Гародні, калі горад над Нёманам можа наведаць Мікалай Статкевіч, што выкліча таксама вялікую зацікаўленасць гарадзенцаў. З гэтым каардынатар і звязвае такую "працалюбівасць" і актыўнасць супрацоўнікаў Следчага камітэту, якія учора, у суботу, парупіліся каб Мілюк атрымаў позву, а сёння, у нядзелю, кантралююць, каб ён пад час сутрэчы з Статкевічам аказаўся за сценамі будынку Следчага камітэту.

Аляксандар Мілюк таксама мяркуе, што збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую, у гэты масавы момант, калі на плошчы будзе многа людзей, якія прыйдуць таксама і з мэтай падпісацца за Святлану Ціханоўскую, таксама будзе наўмысна перарваны, бо ён не зможа ажыццяўляць збор подпісаў. А яшчэ адзін каардынатар па Гародні, Зміцер Фурманаў, ужо затрыманы і невядома дзе знаходзіцца.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты