Навіны

Народны бум у Гародні (абноўлена. фотагалерэя)

У Гародні з небывалым у гісторыі гораду ажыятажам 31 траўня на цэнтральнай плошчы Савецкай прайшоў збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Яшчэ перад пачаткам збору подпісаў стартавая чарга складала 220 чалавек. Каб падпісацца, людзі стаялі ў чарзе па 2 і больш гадзіны цягам амаль усяго дня. Максімальная чарга складала 340 чалавек (на 15.00). Чарга стаяла "змяёй" і па перыметры ўсёй плошчы карэ.

Паралельна працавалі пікеты па зборы подпісаў за Алеся Таболіча і Вольгу Кавалькову, чарга туды была да 30 чалавек. Пазней з'явілася і некалькі зборшчыкаў за Валерыя Цапкалу.

Праезныя машыны перыядычна сігналілі, людзі пляскалі ў далоні і крычылі "Свабоду!", "Стоп таракан!" і "Жыве Беларусь!". Ніякіх радыкальных дзеянняў ці эксцэсаў не заўважалася.

***

Хіба што арышты, затрыманні актывістаў і заведзеная крымінальная справа для гарадзенцаў адыгралі адваротную ролю, чым планавала ўлада. На пікеты па зборы подпісаў за непраўладных кандыдатаў, у першую чаргу за Святлану Ціханоўскую, у горадзе над Нёманам прыходзіць усё большая колькасць людзей. Сёння, у апошні дзень вясны 31-га траўня, на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую сапраўдны народны бум. Больш чым дзвесце гарадзенцаў ужо чакалі сваёй чаргі, калі яшчэ пікет не пачаўся. А як пачаўся людзі павалілі валам.

Людзі скандуюць "Свабоду", "Жыве Беларусь!!!".

З'яўляецца ўсё больш сімволікі, у тым ліку і бела-чырвона-белыя сцягі.

Людзі пляскаюць у далоні. Машыны сігналяць.

З'явіліся і іншыя пікеты па зборы подпісаў - за Аляксандра Таболіча, за Вольгу Кавалькову, за Валерыя Цапкалу. Туды таксама ідзе чарга падпісвацца.

На пікеце праводзяць маніторынг назіральнікі і журналіст кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

 

31.05.2020

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты