Навіны
Каляндар Гарадзеншчыны на чэрвень
Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на чэрвень 2020 году
1 чэрвеня
Міжнародны дзень абароны дзяцей.
50 гадоў таму (1970) – У Каўнасе памёр Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаускас), беларуска-летувіскі заолаг, педагог.
5 чэрвеня
Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.
7 чэрвеня
195 гадоў таму (1825) – У мястэчку Тургелі (цяпер Летува) нарадзіўся Эдвард Паўловіч, мемуарыст, мастак, асьветнік. Дзяцінства правёў на Наваградчыне. Вучыўся пры базыльянскім кляштары ў Жыровічах, Слоніме. Значны час жыў і дзеіў у Наваградку
140 гадоў таму (1880) – У маёнтку Лябёдка (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, адзін з ствараньнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады, асьветнік, выдавец, міністар асьветы ў Радзе БНР, бурмістар Менска (1941-43).
8 чэрвеня
155 гадоў таму (1865) - У в. Кямейшы (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Мацей Сулькевіч, вайсковы начальнік, дзеяч татарскага нацыянальнага руху ў Крыме.
125 гадоў таму (1895) – У в. Погіры (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, педагог.
9 чэрвеня
105 гадоў таму (1915) – У в. Клімавічы (Лідзкі р-н) нарадзілася Людміла Жамойціна (па мужу-Янкоўская), беларуская настаўніца, у 1939-41 працавала ў Лідзе, пасьля вайны ў эміграцыі (Польшча).
30 гадоў таму (1990) – У Кушлянах (Смаргонскі р-н) пасьля аднаўленьня будынкаў адчынены літаратурна-мемарыяльны музей Францішка Багушэвіча.
10 чэрвеня
90 гадоў таму (1930) – У Гародні адкрыты першы ў горадзе аўтобусны маршрут – “Чыгуначны вакзал – станцыя Ласосна”.
12 чэрвеня
125 гадоў таму (1895) – У фальварку Кур’янаўшчына (Лагойскі р-н) нарадзіўся Леапольд Родзевіч (загінуў пасьля 1938 г. у савецкім канцлагеры), беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, драматург, публіцыст, паэт. У 1924-25 гадах жыў у Гародні.
14 чэрвеня
120 гадоў таму (1900) – У в. Несьцяровічы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак, педагог, дзеяч эміграцыі.
85 гадоў таму (1935) – У Масалянах (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Іван Летка, беларускі паэт. Памёр у Маскве ў 1999 г.
16 чэрвеня
65 гадоў таму (1955) – У Нью Ёрку памёр Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, пасол польскага сойму, педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Бельгія, ЗША).
18 чэрвеня
90 гадоў таму (1930) – У в. Падбараны (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Яўген Петрашэвіч, беларускі музычны педагог, кампазітар, аўтар шматлікіх песень.
20 чэрвеня
95 гадоў таму (1925) – У в. Белевічы (Смургонскі р-н) нарадзіўся Янка Сурвіла, беларускі грамадзкі, культурны дзеяч, эмігрант (Нямеччына, Гішпанія, Канада).
15 гадоў таму (2005) – Памерла Аляксандра Бергман, беларуская дзяячка КПЗБ, дасьледніца гісторыі, вязьніца савецкіх канцлагераў.
24 чэрвеня
90 гадоў таму (1930) – У Гародні ў кавярні-цукерні Іосіфа Катоўскага (вуліца Дамініканская) устаноўлены першы ў горадзе тэлефон-аўтамат.
25 чэрвеня
360 гадоў таму (1660) – Адбыліся бітвы войскаў Рэчы Паспалітай з расейцамі пад Зэльвай, Галынкай, Дзярэчынам.
335 гадоў таму (1685) – Мястэчка Астрына (Шчучынскі р-н) атрымала гарадзкія правы.
180 гадоў таму (1840) – Расейскай імпэрыяй было спынена дзеяньне Статута ВКЛ 1588 у Гарадзенскай, Віленскай і Менскай губернях.
27 чэрвеня
95 гадоў таму (1925) – У в. Нізок (Узьдзенскі р-н) нарадзілася Лідзія Арабей, беларуская пісьменьніца.
28 чэрвеня
30 гадоў таму (1990) – У Гародні ў палацы “Юнацтва” выступіў танцавальны ансамбль беларусаў-эмігрантаў з ЗША “Васілёк”.
29 чэрвеня
580 гадоў таму (1440) – Вялікім князем ВКЛ быў абраны Казімер IV Ягелончык, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.
95 гадоў таму (1925) – У Менску нарадзіўся Юры Астроўскі, беларускі біяхімік, акадэмік, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Гародні з 1959 г.
80 гадоў таму (1940) – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі бежанцаў.