Навіны

Мікалай Салянік знайшоў спосаб паведаміць пра сябе

Вядомы гарадзенскі палітык і актыўны грамадзкі дзеяч Мікалай Салянік патэлефанаваў у рэдакцыю “Гарадзенскай вясны” з чужога тэлефона. Яго ўласны тэлефон у палітыка забралі. Ён у шпіталі пад аховай міліцыі.

– Я па ранейшаму ў шпіталі. Мне не прад’яўленыя аніякія абвінавачванні, але мяне ахоўваюць у дзве змены міліцыянты, па два адразу. І гэта ў шпіталі. У мяне забралі тэлефон. На якіх падставах ніхто не тлумачыць. Чаму мяне ахоўваюць - ніхто не гаворыць. Міліцыянты і самы не ведаюць. Ім далі загад і яны ахоўваюць. Я пазбаўлены мажлівасці нават кантактаў са знешнім светам. У шпіталь да мяне нікога не дапускаюць з прычыны эпідэміі. Гэта ўсё незаконна, і наперадзе будуць абскарджванні і змаганне за свае правы, - запэўніў Мікалай Салянік. - Я не здамся.

Нагадаем, што Мікалая Саляніка затрымалі, як ён 30-га траўня пайшоў даведвацца пра лёс затрыманых 29-га траўня. У міліцыі яму стала кепска і ён трапіў у шпіталь, дзе аказаўся пад аховай мі ліцыі ўжо ў шпітальнай палаце.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты