Навіны

Мікалай Салянік: Мяне затрымаюць у панядзелак

Вядомы палітычны дзеяч Гародні Мікалай Салянік чарговы раз знайшоў мажлівасць звязацца з шпіталя з "Гарадзенскай вясной", дзе ён лечыцца пад аховай міліцыі, і нават не мае мажлівасці захоўваць пры сабе свой тэлефон.

- Мяне выпісваюць у панядзелак, - паведаміў Мікалай Салянік. - І мне дакладна вядома, што мяне адразу павязуць у міліцыю, дзе прад'явяць нейкія абвінавачванні. Напэўна, за тое, што я прыйшоў з грамадзянамі нашага гораду пад будынак міліцыі, каб даведацца пра лёс затрыманых пры зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую 29-га траўня. Тое, што мне не дадуць патрапіць з шпіталя дахаты мне вядома дакладна.

Мікалай Салянік таксама паведаміў, што яго ў чацвёртым шпіталі гораду лячылі належным чынам. Толькі пад наглядам міліцыі. Але гэтае лячэнне можа ў панядзелак закончыцца чарговым крызам пры затрыманні. Мікалай Салянік ужо неаднаразова патрапляў у шпіталі пасля такіх затрыманняў. Нагадаем, ён сардэчнік, інвалід другой групы.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты