Навіны

Яшчэ адна адміністрацыйная справа ў Гародні

У Гародні міліцыя пераследуе пенсіянерку, 63-гадовую Станіславу Дамшэль. Жанчына была на Савецкай плошчы 29 траўня, калі была здзейснена правакацыя і затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яшчэ шэраг яго паплечнікаў.

Станіслава Дамшэль расказала, што ў той вечар яна прыйшла на Савецкую плошчу, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую. Жанчына апынулася ў эпіцэнтры падзей, калі быў інсцэніраваны напад на міліцыянта. Яна расказвае, што яе моцна штурхануў адзін з міліцыянтаў і яна ледзь не ўпала, але яе падхапілі іншыя людзі. Жанчына перажыла моцны стрэс, а паколькі яна алергік, у яе неўзабаве ўзнікла астматычная алергія.

Міліцыя ж склала на яе пратакол паводле артыкулу 17.1 КаАП, яе вінавацяць зараз у дробным хуліганстве і хочуць засудзіць і пакараць. Два дні запар у кватэру пенсіянеркі наведваюцца міліцыянты, якія хочуць каб Станіслава Дамшэль ехала з імі ў РАУС. Станіслава Дамшэль па-ранейшаму хварэе і знаходзіцца на самаізаляцыі. У кватэру міліцыянтаў яна не пускае і абурана тым беззаконнем, якое адбываецца.

 

Відэа

праваабарончыя сайты