Навіны

Крыж у памяць па рэпрэсаваных

Гарадзенскія праваабаронцы з гарадзенскай філіі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” у межах агульнарэспубліканскай кампаніі “Зробім лепш”, што праходзіць пад эгідай Асамблеі Няўрадавых Арганізацый Беларусі, падрыхтаваліся да ўсталявання памятнага знака – “Крыжа ў памяць па рэпрэсаваных”.

Крыж паўстане ўжо ў гэтым месяцы на сімвалічнай магіле аднаго з вядомых беларускіх дзеячоў, рэпрэсаванага сталінскім рэжымам. Ён будзе прысвечаны і яму, і іншым палітвязням, якія патрапілі пад рэпрэсіі у розныя перыяды беларускай гісторыі. Ён мусіць стаць як сімвалам памяці, так і данінай павагі нашчадкаў героям свайго народу.

Распавядае адзін з арганізатараў гэтага мерапрыемства Віктар Сазонаў:

– У штодзённай праваабарончай дзейнасці для нас вялікай сатысфакцыяй ёсць тое, што мы можам дапамагчы адстаяць свае правы канкрэтнаму чалавеку. Але і мерапрыемствы, якія ўзгадваюць старонкі нашай гісторыі, для таго каб рэпрэсіі і несправядлівасць не паўтараліся, ёсць таксама вельмі важнымі. Людзі мусяць быць узброенымі урокамі мінулага, каб больш эфектыўна змагацца за свае правы сёння і ў будучым. І мы не павінны забываць герояў нашага народа, якія змагаліся за яго будучыню і аддалі за гэта сваё жыццё.

Крыж ужо зроблены ў мастацкім варыянце, і хутка ў Беларусі, на Гарадзеншчыне, да яго змогуць прыязджаць людзі.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты