Навіны

У Астраўцы альтэрнатыўныя прадстаўнікі ў выбарчыя камісіі не ўключаны

23  чэрвеня на зачыненым з прычыны пандэміі паседжанні Астравецкага райвыканкама сфармаваны склад участковых камісій раёна па выбарах прэзідэнта. 
Альтэрнатыўныя кандыдатуры вызначаным яшчэ на стадыі падрыхтоўкі праекта рашэння ў склад камісіі не уключаны. 
Так, ад  Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў камісіі вылучалася 6 чалавек. Асобу аднаго яе прадстаўніка (жанчына) нават не выносілі на галасаванне, бо яшчэ да паседжання выканкама ў працэсе ацэнкі дакументаў было заўважана, што яна пабралася шлюбам і змяніла прозвішча. Гэта расцэнена як парушэнне выбарчага заканадаўства. Прагучала таксама яшчэ адна перашкода для ўключэння яе  ў склад камісіі: жанчына неўзабаве чакае дзіця. Таксама па фармальных прычынах не выносілася на галасаванне кандыдатура ад абласной структуры РДАГА “Гавары праўду”, бо ў пратаколе аб вылучэнні не пазначаны юрыдычны адрас і тэлефон гэтага органа.

Заўважана, што нават пры наяўнасці альтэрнатыўных кандыдатур іх характарыстыкі не параўноўваліся з астатнімі, што яскрава сведчыць пра адсутнасць выразных крытэраў адбору ў склад камісіі. 
Для грамадскасці на сайце выканкама быў выстаўлены відэазапіс паседжання. Пры гэтым для запісу быў абраны такі ракурс, што можна было спраўдзіць асобы толькі двух з сямі членаў выканкама. І не заўсёды было бачна, як яны галасавалі. 
На здымку: галасаванне супраць уключэння у склад Варнянскай участковай камісіі №8 кандыдатуры кіраўніка абласной арганізацыі АГП Міколы Уласевіча 

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты