Навіны

Гародня: участковыя камісіі стварылі па зацверджаным сцэнары

Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" інфармуюць, што ўчастковыя камісіі па Ленінскім і Кастрычніцкім раёне Гародні сфармаваныя па звыкламу ранейшаму сцэнару.

 

Доўгатэрміновы назіральнік Віктар Сазонаў паведаміў, што адміністрацыя Ленінскага раёну стварыла 63 участковыя камісіі. У іх склад было вылучана 826 чалавек, прычым з іх з 412 ад партый і грамадскіх арганізацый. Пад шыльдай грамадскіх арганізацый сваіх прадстаўнікоў вылучалі праўладныя структуры. Працоўныя калектывы вылучылі 205 чалавек. Праз заявы грамадзян было вылучана 209 чалавек.

 

З дэмакратычных партый сваіх вылучэнцаў накіроўвалі партыі БСДП - 2 чалавекі, АГП - 2 чалавекі і БНФ - 8 чалавек. Ніхто з іх у склад камісій не быў уключаны. Пасяджэнне вялося як і ў мінулыя выбарчыя кампаніі. На участках, дзе колькасць вылучаных і колькасць месцаў супадала, галасавалі за тое каб зацвердзіць не зачытваючы прозвішчаў. Там, дзе былі "лішнія"-альтэрнатыўныя вылучэнцы, зачытвалі толькі імя і прозвішча і галававалі не абмяркоўваючы. Галасавалі цэлы час аднагалосна. За "непажаданых" вылучэнцаў аднагалосна "супраць", за праўладных - аднагалосна "за". 

Аналагічная карціна назіралася і ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, дзе доўгатэрміновым назіральнікам з'яўляецца Святлана Рудкоўская. Паседжанне там доўжылася больш 4 гадзін.

Па Кастрычніцкім раёне, як паінфармавала Святлана Рудкоўская, агулам былі створаны 72 участковыя камісіі. З дэмакратычных партый ніхто ў іх склад не быў уключаны. 

Ад партыі БНФ па Кастрычніцкім раёне гораду было вылучана 15 прадстаўнікоў, ад партыі АГП - 10 чалавек. Усіх іх адміністрацыя зладжана і падрыхтавана "адсеяла". Не ўключылі і нікога з ЛДПБ (вылучалася 8 чалавек).

Гарадзенскія праваабаронцы адзначаюць, што камісііі сфармаваныя ў старых правераных традыцыях па даўно адпрацаваных тэхналогіях. Іх склад - гэта суцэльны маналіт уладных і праўладных "правераных кадраў". Спадзявацца ў такой сітуацыі на нейкі справядлівы падлік галасоў і празрыстаць выбарчых працэдураў - марна.

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты