Навіны

Новая крымінальная справа на Гарадзеншчыне

Стала ведама яшчэ пра адну пачатую крымінальную справу. У “Гарадзенскую вясну” паступіў зварот наступнага зместу. 24 чэрвеня а 19-й гадзіне міліцыя прыехала дахаты да жыхара Ліды Паўла Сухадольскага (на фота) з пастановай на ператрус. На кватэры лідзяніну паведамілі, што паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу пачата крымінальная справа (артыкул 364 – гэта “Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў – караецца арыштам, альбо абмежаваннем свабоды на тэрмін да 5 гадоў, альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў). Паводле яе нехта пагражаў блізкім сваякам міліцыянта, які выконваў свае абавязкі пры затрыманні Сяргея Ціханоўскага ў Гародні 29 траўня.

Нібыта з нейкіх акаўнтаў Вконтакте былі адпраўлены пагрозы жонцы аднаго з міліцыянтаў. Павел Сухадольскі праходзіць па гэтай справе пакуль як сведка. Выклікае здзіўленне тады, што ў яго дома быў праведзены ператрус. Пры тым Сухадольскі адмовіўся даваць тлумачэнні прадстаўнікам органаў, але па іх патрабаванні аддаў свой тэлефон і ноўт-бук.

26.06.2020

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты