Навіны

Пераслед на Гарадзеншчыне сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай

У Гародні працягваецца прэсінг сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Сёння, 26 чэрвеня, каля 17-й гадзіны супрацоўнікамі міліцыі беспадстаўна быў затрыманы на аўтамабілі Яўген Амплееў. Яго прымусова даставілі ў Ленінскі РАУС. Пакуль ён знаходзіцца там.

Таксама стала вядома, што з раніцы міліцэйскі бус дзяжурыць ля дому Юлііі Карначавай, яшчэ адной актыўнай удзельніцы ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Юлія Карначава

Такія дзеянні міліцыі тлумачацца напэўна тым, што сёння ўвечары ў цэнтры Гародні можа адбыцца чарговы Ланцуг салідарнасці са зняволенымі раней.

А пазней даішнікі беспадстаўна затрымалі мастоўскага актывіста каманды Ціханоўскіх Аляксандра Мілюка. Мілюк выехаў на сваёй машыне з Мастоў у Воранаўскі раён да бацькоў, але па дарозе яго машыну спынілі. Даішнікі сказалі, што нібыта ён парушыў правілы дарожнага руху. Мілюка павезлі ў Мастоўскі шпіталь на асведчанне на прадмет ужывання алкаголю.

Аляксандр Мілюк

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты