Навіны

Аўтазакі і затрыманні ў Гародні (фота)

Усяго ўвечары ў Гародні затрымана каля 10 чалавек.

Увечары ў Гародні а 19-й гадзіне павінен быў адбыцца чарговы ланцуг салідарнасці, абвешчаны ў тэлеграм-канале. У цэнтр гораду было сцягнута шмат міліцыі, падрыхтаваныя аўтазакі. Людзей сабралася не так шмат.

Адбылося затрыманне мужчыны, які прыйшоў у цэнтр гораду з плакатам "Стоп таракан!".

Таксама крыху пазней затрымалі актывіста каманды Святланы Ціханоўскай Паўла Мількоўскага, яго затрымалі за рулём аўтамабіля.

Фота Беларускага Радыё Рацыя

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты