Навіны

Памяці рэпрэсаваных землякоў

У межах агульнарэспубліканскай кампаніі “Зробім лепш”, што праходзіць пад эгідай Асамблеі Няўрадавых Арганізацый Беларусі, на Гарадзеншчыне з’явіўся яшчэ адзін помнік. Ім стаў мемарыяльны знак – “Крыж у памяць рэпрэсаваных”.

Памятны знак паўстаў у маляўнічым месцы. Ён мае прывязку да канкрэтнай мясціны і асобы, але мае і больш шырокую трактоўку. Так, ён адначасна прысвечаны памяці ўсіх рэпрэсаваных нараджэнцаў Гарадзеншчыны, якія праходзілі па сфальсіфікаванай справе, заведзенай на арганізацыю “Саюз вызвалення Беларусі”. Памяці дзеячаў расстраляных ці загінуўшых у сталінскіх канцлагерах. Гэта крыж у памяць іншым беларускім палітвязням розных часоў.

Памятны знак зроблены ў мастацкім варыянце ў выглядзе крыжа Еўфрасінні Полацкай адным з вядомых творцаў Беларусі. Усталяваны ў вельмі маляўнічым месцы Гарадзеншчыны.

Ён паўстае як сімвал памяці і як даніна павагі нашчадкаў героям свайго народу.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты