Навіны

Яўгену Вапу 55

Рэдакцыя “Гарадзенскай вясны” шчыра віншуе свайго беластоцкага сябра Яўгена Вапу з сімвалічнай і знакавай датай, 55 год з дня нараджэння.

Дзейнасць Яўгена Вапы цесна звязаная з беларускім светам у цэлым, і з праваабарончым асяродкам Беларусі ў прыватнасці.

Менавіта на хвалях “Беларускага Радыё Рацыя”, якое ўзначальвае Яўген Вапа, сістэматычна гучаць акрамя іншага і праваабарончыя тэмы з Беларусі, якія дапаўняюць увесь спектр грамадскага і палітычнага жыцця і тых праблем, з якімі сутыкаецца грамадскасць Беларусі. Тое самае можна сказаць і пра аналагічны сайт. А на нашым сайце Яўген Вапа вядзе свой цікавы і неардынарны блог.

І гэта толькі частка той актыўнай дзейнасці, якую вядзе юбіляр.  Усяго не пералічыць. Ды і не трэба. Бо яно і так вядомае.

Дзве круглыя пяцёркі з плюсам за яго дзейнасць і жыццёвы шлях.  Бо адной мала. 5 і 5. У 55 год.

Сардэчна віншуем Яўгена Вапу, і жадаем поспехаў у яго дзейнасці, якая скіраваная на тое, каб данесці да грамадства праўду.

З Днём народзін! Многія леты! 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты