Навіны

У Смаргоні падведзены вынікі закрытай праверкі подпісаў

29 чэрвеня Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім паседжанні зацвердзіла вынікі праверкі подпісаў выбаршчыкаў раёна за рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты.
Найбольшая лічба несапраўдных подпісаў аказалася ў падтрымку дзеючага прэзідэнта – 175 з 3084 правераных.
З 399 правераных подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Віктара Бабарыкі, несапраўднымі аказаліся 3.
Бездакорнымі прызнаны  правераныя подпісы ў падтрымку Валерыя Цапкалы (85) і Андрэя Дзмітрыева (7).
У выніку раённая выбарчая камісія адсправаздачыцца перад абласной за наступныя лічбы:

у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі – 15242 подпісы, Андрэя Дзмітрыева – 33, Валерыя Цапкалы – 422, Віктара Бабарыкі – 1978.
Як адзначае назіральнік у камісіі Алесь Дзергачоў, праверка подпісаў мела негалосны характар. Да  назірання за гэтай працэдурай  ён не быў дапушчаны. На паседжанні камісіі яе старшыня Раіса Захарыч агучыла вызначаныя за межамі паседжання прычыны прызнання подпісаў несапраўднымі. Галасаванне ж па кожным такім подпісе не праводзілася.
Алесь Дзергачоў таксама адзначае, што на паседжанні 19 чэрвеня камісія канстатавала, што ў падтрымку Віктара Бабарыкі сабрана 1994 подпісы. Менавіта ад гэтай лічбы яна адабрала 20% подпісаў для праверкі. Але потым зноў жа, за межамі паседжання камісіі, нейкім чынам у стосе за гэтага прэтэндэнта знайшлі і аднялі падпісны ліст з 13-цю подпісамі, сабранымі ў іншым горадзе. Відавочна, што пры першапачатковым галосным і камісійным праглядзе стосаў подпісаў такое парушэнне наўрад ці было б магчымым.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты