Навіны

Салідарнасць з палітзняволенымі і расплата за гэта (дапаўняецца)

У Лідзе працягваецца хапун людзей, што выказваюць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.

28-га чэрвеня грамадзяне Ліды ўчынілі аўтапрабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі. Некалькі аўтамабіляў з бела-чырвона-белай сімволікай некалькі гадзін кружылі па горадзе, звяртаючы тым самым увагу грамадзян на тыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Па словах удзельнікаў, у першую чаргу яны хацелі выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі і звярнуць на гэта ўвагу гараджан Ліды.

А ўжо сёння ДАІ вылавіла аднаго з ўдзельнікаў прабега Аляксандра Захватовіча. Яму сказалі, што пад час прабега той парушыў правіды дарожнага руху. І яму трэба праехаць у ДАІ. Але замест ДАІ Аляксандар Захватовіч аказаўся ў РАУСе. Што яму прад'явяць там, і ці паляванне над удзельнікамі прабегу працягнецца далей, даведаемся неўзабаве.

І як толькі што стала вядома, міліцыя затрымала яшчэ аднаго ўдзельніка учарашняга Лідзкага аўтапрабега ў знак салідарнасці з палітвязнямі Паўла Шыдлоўскага і даставіла яго ў РАУС.

А таксама затрыманы Імбрас Эдгар і Сяргей Пантус.

Усіх удзельнікаў аўтапрабегу вінавацяць па артыкулу 23.34, удзел у несанкцыянаваным мерапрыемства. 

Заўтра, у Лідзкім раённым судзе пачнецца працэс над імі.

29.06.2020 Тэгі: пераслед, выбары, Ліда

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты