Навіны

Патаемныя суды ў Гародні ў актавай залі РАУСа (абноўлена)

Паводле апошняй інфармацыі ў закрытым рэжыме Ленінскім раённым судом Гародні сёння засуджаны не менш 6 чалавек:

Настасся Лавыш - да 15 базавых велічынь штрафу;

Дзмітрый Ціт - да 15 базавых велічынь;

Яўген Грынь - да 20 базавых велічынь;

Аляксандр Хват - да 20 базавых велічынь;

хлопец па імені Дзяніс (прозвішча пакуль невядомае) -да 20 базавых велічынь;

Яўген Амплееў - да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, трое з якіх ён адбыў, пакуль выпушчаны з ізалятару.

***

Як стала вядома гарадзенскім праваабаронцам, суды над затрыманымі у пятніцу 26-га чэрвеня адбыліся сёння 29-га чэрвеня ў вельмі нязвыклым таямнічым рэжыме.

Справа ў тым, што ні ў Ленінскім ні ў Кастрычніцкім судзе Гародні сёння не было паведамленняў, што суды будуць. І сапраўды, у будынках судоў іх не было. Суддзя сама прыехала ў Ленінскі РАУС Гародні, куды з ІЧУ з самага ранку прывезлі затрыманых і трымалі там. Таму суды адбыліся прама ў актавай залі. Першыя асуджаныя ўжо сталі выходзіць і дзяліцца інфармацыяй пра ўмовы ўтрымання, затрымання і самога такога таямнічага судовага працэсу.

"Гарадзенская вясна" будзе сачыць за падзеямі і паведаміць пра вынікі судовых працэсаў па іх заканчэнні.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты