Навіны

Па Ленінскім раёне Гародні подпісы двух прэтэндэнтаў не прызнаныя

29.06.2020 году ў шэсць гадзін вечара адбылося пасяджэнне Ленінскай раённай у г. Гродна камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні “Аб выніках праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў”.

Пасяджэнне праходзіла ў даўно склаўшымся фармаце, калі групы сяброў камісіі, якія адказваюць за праверку подпісаў таго ці іншага прэтэндэнта, проста зачытваюць вынікі сваёй праверкі, а камісія пад кіраўніцтвам старшыні галасуе за прадстаўлены імі варыянт.

Такім чынам, па звестках пададзеных Ленінскай раённай у г. Гродна камісіяй, у двух прэтэндэнтаў аказалася больш за пятнаццаць адсоткаў бракаваных подпісаў.

Гэта Валерый Цапкала і Андрэй Дзмітрыеў. Усе іх подпісы па Ленінскім раёне скасаваныя, ці як гэта агучыла камісія, іх прапанавана не ўлічваць. Гэта 6527 подпісаў здадзеных за Цапкалу і 208 за Дзмітрыева.

У астатніх прэтэндэнтаў подпісы ўлічылі, хоць камісія указала на непраўдзівасць нейкіх з іх, але, па сцвярджэнні рабочых груп несапраўднасць не перавысіла 15%.

Такім чынам па Ленінскім раёне Гародні ў скарбонку подпісаў Аляксандра Лукашэнкі лягло 32584 подпісы, Віктара Бабарыкі - 4670, Святланы Ціханоўскай - 2420, Сяргея Чэрачня - 4890, Ганны Канапацкай - 208.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты