Навіны

Ежы Грыгенчу выклікаюць у РАУС Ленінскага раёну

Грамадскага актывіста Ежы Грыгенчу выклікаюць у РАУС Ленінскага раёну Гародні на 30 чэрвеня на 9-ю гадзіну раніцы. Тэлефанаваў яму прадстаўнік аддзелу прафілактыкі Аляксей Вайцешка. З Ежы Грыгенчы хочуць узяць тлумачэнні, што ён рабіў у горадзе 19 чэрвеня. Якраз у той дзень у горадзе адбываўся так званы "ланцуг салідарнасці.

Вельмі верагодна, што на Ежы Грыгенчу будзе складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).

29.06.2020

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты