Навіны

Кастрычніцкі раён: ТВК "зарэзала" усе подпісы Бабарыкі і Дзмітрыева

29 чэрвеня былі абвешчаны і вынікі праверкі подпісаў па Кастрычніцкім раёне Гародні. Па ўсіх пунктах члены ТВК галасавалі аднагалосна. Паводле звестак назіральніцы кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Святланы Рудкоўскай вынікі праверкі збору подпісаў наступныя:

За Віктара Бабарыку прынялі 7268 подпісаў, 23 % з іх былі ўзятыя на праверку – былі прызнаныя недакладнымі 492 подпісы. Дадаткова ўзялі на праверку яшчэ 15%. Сумуючы па выніках праверкі 17,2% подпісаў прызнаныя недакладнымі. На падставе гэтага ўсе галасы за Віктара Бабарыку прызнаныя недакладнымі і непрызнанымі.

За Андрэя Дзмітрыева прынялі 346 подпісаў, 23% праверылі і 66 аказалася несапраўдныя, узялі яшчэ 15% на праверку. Усяго 78,8% не сапраўдныя. Подпісы за Дзмітрыева непрызнаныя.

За Ганну Канапацкую здалі 146 подпісаў, несапраўдных – 2,9%. 145 подпісаў прымаюцца. За Аляксандра Лукашэнку здалі 52.312, не прынялі 79, да праверкі ўзялі 52233, узялі 23% да праверкі з іх 4,3% несапраўдных. Прымаюцца 51712.

За Сяргея Чэрачаня здалі 1781 подпіс, не прынялі адразу 16. 1751 дапушчана да праверкі. З іх узялі на праверку 23% і несапраўдных аказалася 3,4%. Прызнаныя 1751. За За Святлану Ціханоўскую здалі 3506 подпісаў – 69 не прынялі, да праверкі ўзялі 3437. Правяралі 23%, з іх несапраўдных 7%, прымаюцца да заліку 3382 подпісы. Ўлічваюцца.

За Валерыя Цапкалу прынялі 9437 подпісаў, узялі 23%, несапраўдных 1,8%. Залічваюцца 9399 подпісаў.

Па выніках пасяджэння па праверцы дакладнасці подпісаў з 7 прэтэндэнтаў прызнаныя подпісы толькі 5: Цапкалы, Чэрачаня, Лукашэнкі, Канапацкай і Ціханоўскай.

30.06.2020

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты