Навіны

Ежы Грыгенчу будуць судзіць

30-га чэрвеня начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафiлактыкі Ленінскага раёна Гародні Аляксей Вайцешка выклікаў у РАУС вядомага грамадзка-палітычнага актывіста Гародні Ежы Грыгенчу.

Прычына выкліку была прадказальнай. У Гародні не спыняюцца судовыя працэсы над актыўнымі грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў вулічных акцыях. Вось і пратакол на Ежы Грыгенчу быў складзены па артыкуле 23.34, частка 3, за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якім на думку міліцыі з’яўляецца “Ланцуг салідарнасці”, што прайшоў у Гародні 19-га чэрвеня. Гэты пратакол міліцэйскі кіраўнік і прад’явіў грамадзкаму актывісту.

Неўзабаве над Ежы Грыгенчам будзе суд. Вынікі яго таксама прадказальныя, як і гэты пратакол.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты