Навіны

Судовы карны канвеер працуе адладжана

У Гародні працягвае працаваць адладжаны судовы карны канвеер. Сёння, 30 чэрвеня ў гарадзенскім абласным судзе адбыўся працяг адміністрацыйнай справы гарадзенца Уладзіміра Навуміка, які знаходзіцца ў зняволенні ў Менску і прызнаны палітвязнем. Падрабязнасці першага дня разгляду справы тут.

Сёння ў судзе праз скайпавую відэатрансляцыю брала ўдзел менская адвакат Яна Шахноўская. Адвакатка заявіла хадайніцтва прагледзець і далучыць да матэрыялаў справы тры відэаролікі, дзе выразна бачны паводзіны Уладзіміра Навуміка ў дзень затрымання. Суддзя Ларыса Барэль задаволіла гэтае хадайніцтва, пасля чаго адбыўся паслядоўны разгляд усіх трох відэаматэрыялаў. На іх яскрава было відаць, што Навумік не здзяйсняй ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, не лаяўся матам, як сцвярджалі сведкі з міліцыі Павел Халява і Аляксандр Мацкевіч.

Пасля пракляду відэаматэрыялаў адвакатка акцэнтавала па пунктах увагу на абсалютнай недаказанасці віны Навуміка і папрсіла спыніць вытворчасць па адміністрацыйнай справе. 

Пасля перапыку суддзя Ларыса Барэль агучыла карную пастанову. Суддзя не ўзяла пад увагу ніякія юрыдычныя довады ні Навуміка, ні яго адваката, прызнала Уладзіміра Навуміка вінаватым па абодвух пратаколах і пастанавіла засудзіць яго да 4 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 17.1 (хуліганства) і да 6 сутак паводле артыкулу 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Агулам - да 10 сутак арышту.

Пасля гэтага пачаўся з удзелам той жа суддзі адміністрацыйным працэс над іншым зняволеным гарадзенцам - Яўгенам Разнічэнкам. Разнічэнка знаходзіўся на відэасувязі, прадстаўляць яго інтарэсы прыехала з Менску адвакатка Таццяна Лішанкова.

Перад пачаткам працэсу над Яўгенам Разнічэнкам

Орган, які пачаў адміністрацыйны працэс супраць Яўгена Разнічэнкі, прадстаўляў на паседжанні участковы міліцыянт Леніскага РАУС Міхаіл Паўлоўскі. Увесь час на гэтых працэсах прысутнічае 6 амапаўцаў у цывільным, а таксама 2 маладыя амапаўкі.

На пачатку працэсу адвакат Таццяна Лішанкова заявіла хадайніцтва пра магчымасць канфідэнцыйнай размовы з сваім падабаронным. Суддзя Барэль задаволіла хадайніцтва, даўшы на гэта 10 хвілін.

Пасля перапынку працэс прадоўжыўся. Былі заслуханы паказанні двух сведак - прадстаўнікоў АМАПу. Імі былі Сяргей Фядосік і Яўген Сарокін

Пасля гэтага адвакат Лешанкова сярод іншых нестыковак у паказаннях сведак звярнула ўвагу суда на той факт, што рапарт міліцыі пра нібыта правапарушэнне быў складзены 7 чэрвеня, а апытаньне сьведак праведзена да таго - 6 чэрвеня! Адвакатка падрабязна прывяла доказы невінаватасці Яўгена Разнічэнкі. Па-сутнасці, галаслоўныя паказанні сведак рассыпаліся ўшчэнт.

А 14.15 была агучана пастанова суддзі. Ларыса Барэль засудзіла Яўгена Разнічэнку да 7 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 17.1 КаАП. 

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты