Навіны

Пераслед актывістаў у Лідзе працягваецца

30-га чэрвеня ў Лідскім раённым судзе пачаліся працэсы над затрыманымі ўчора актывістамі, якія 28-га чэрвеня ўчынілі аўтапрабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі. Тады некалькі аўтамабіляў з бела-чырвона-белай сімволікай некалькі гадзін кружылі па горадзе, звяртаючы тым самым увагу грамадзян на тыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Па словах удзельнікаў, у першую чаргу яны хацелі выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі і звярнуць на гэта ўвагу гараджан Ліды.

Вось за гэты здавалася б нармальны і варты павагі і пераймання грамадзянскі  ўчынак, актыўныя жыхары Ліды, якімі без сумневаў ганарацца жыхары гэтага гораду, Аляксандар Захватовіч, Павал Шыдлоўскі, Эжгар Імбрас і Сяргей Пантус былі пакараныя штрафамі на 25 базавых велічынь кожны.

Але на гэтым не закончылася. Як стала вядома “Гарадзенскай вясне”, сёння ў міліцыю выкліканы яшчэ адзін жыхар Ліды Дзяніс Ляўковіч.

Нескладана прадказаць, што і яго чакае пратакол, суд і пакаранне.

30.06.2020 Тэгі: пераслед, выбары, Ліда

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты