Навіны

Суд, суд, суд...Арышт, арышт, арышт...(фота)

Прадказальна і нязменна сканчаюцца разгляды адміністрацыйных спраў гарадзенцаў, якія былі затрыманыя ў рамках крымінальнай "справы Ціханоўскага" у час ці пасля падзей 29 траўня ў Гародні. Судовы канвеер суда Ленінскага раёна Гародні працуе бесперабойна і без шанцаў на нейкую справядлівасць і законнасць. Нягледзячы на ўсе высілкі адвакатаў, якія даводзяць юрыдычную абсурднасць спраў, "высмактаных з пальца".

Выяздныя паседжанні Ленінскага раённага суда адбываюцца ў гарадзенскім абласным судзе. 30 чэрвеня прайшлі тры карныя працэсы.

Апошняй у гэты дзень разглядалася адміністрацыйная справа гарадзенца Уладзіміра Кнігі. Напомнім, што зараз ён утрымліваецца ў звязку з пачатай крымінальнай справай пад вартай у Менску, а быў затрыманы 4 чэрвеня ў Гародні. Акрамя ўсяго РАУС склаў на яго пратакол паводле артыкулу 17.1 (хуліганства) пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, здзейсненае ўвечары 29 траўня ў час затрымання Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Справу Кнігі разглядаў суддзя Руслан Гурын. Сам Кніга ўдзельнічаў у працэсе праз відэасувязь. А яго інтарэсы абараняла прыехаўшая з Менску адвакатка Святлана Гарбаток

У суд былі выкліканы два сведкі з гарадзенскага АМАПу. Адзін з іх Дзмітрый Нарбут апытваўся ў працэсе амаль гадзіну і сцвярджаў, што Навумік у той вечар брудна лаяўся матам. Пры тым, чаму ў такім разе Навуміка не затрымалі ў той жа вечар 29 траўня, нічога ўцямнага Нарбут паясніць не здолеў. На шматлікія пытанні адваката ён адказваў, што не памятае дакладна падзей. Іншы сведка на працэс не з'явіўся.  

Орган, які пачаў адміністрацыйны працэс, прадстаўляў маёр Яршоў

Уладзімір Кніга і яго адвакат заяўлялі шэраг хадайніцтваў, частка з іх была задаволена. А вось тое, што Кніга хадайнічаў і настойваў, каб двух сведак апыталі ў адзін дзень, суддзя Гурын адкінуў. Пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што раней Уладзімір Кніга працаваў якраз у міліцыі, а галоўны сведка па азначанай справе Павел Трафімаў яго ведае асабіста. Аднак Трафімаў з 29 чэрвеня нібыта на каранціне і ў суд не з'явіўся, а суддзя Руслан Гурын палічыў яго ўдзел у працэсе неабавязковым.

У выніку разгляду справы, які доўжыўся амаль 4 гадзіны, суддзя Руслан Гурын сваёй пастановай засудзіў Уладзіміра Кнігу да 7 сутак адміністрацыйнага арышту. 

1 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе пройдзе разгляд яшчэ двух адміністрацыйных спраў людзей, затрыманых 29 траўня. А 9.20 пачнецца працэс над Сяргеем Ціханоўскім, а на 14.30 прызначаны разгляд справы Дзмітрыя Фурманава

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты