Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на ліпень

 

Каляндар круглых і юбілейных датаў на ліпень 2020 году

1 ліпеня

130 гадоў таму (1890) – Памёр Апалін Гофмейстар (нар. у 1825 у Берасьці), дзеяч вызвольнага руху ў 1840-60-ыя). У час паўстаньня цывільны начальнік Гарадзенскага ваяводства.

2 ліпеня

85 гадоў таму (1935) – У Алітусе (цяпер Летува) у санаторыі памёр Іван Карчынскі, праваслаўны сьвятар, протаіерэй Гарадзенскай епархіі, рэлігійны і грамадзкі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., публіцыст.

3 ліпеня

110 гадоў таму (1910) – У в. Міхнаўка (Беласточчына) нарадзіўся Аляксей Грыцук, дзеяч беларускай эміграцыі (Канада). У 1930-ыя быў на вайсковай службе ў Лідзе.

4 ліпеня

110 гадоў таму (1910) – У Парыжы памёр Мікалай Лявонцьеў, вайсковец, падарожнік, дыпламат. Быў графам Абісінскай імперыі. Нараджэнец Наваградку.

90 гадоў таму (1930) – У в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Сакалоўскі, беларускі літаратуразнавец.

7 ліпеня

65 гадоў таму (1955) – Памёр Іван Макей (нар. у Дзярэчыне ў 1882 г.), беларускі народны казачнік. Жыў у Алексічах (Зэльвенскі р-н).

10 ліпеня

225 гадоў таму (1795) – У Гародні было заснавана Вярхоўнае літоўскае кіраваньне.

190 гадоў таму (1830) – Памёр Людвік Сабалеўскі, філолаг, бібліёграф. Працаваў у Шчорсах (Наваградзкі р-н).

120 гадоў таму (1900) – У в. Стаўрова (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі мастак. На Гарадзеншчыне расьпісаў касьцёлы ў Жодзішках, Солах (Смургонскі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н).

12 ліпеня

115 гадоў таму (1905) – У Скідалі (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Пятро Сяўрук, беларускі пісьменьнік, актывіст ТБШ і Грамады.

13 ліпеня

30 гадоў таму (1990) – У Вільні памёр Янка Багдановіч, беларускі пісьменьнік, мемуарыст, вязень савецкіх канцлягероў. Выхоўваўся ў Барунскім дзіцячым прытулку. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

15 ліпеня

610 гадоў таму (1410) – Грунвальдзкая бітва, разгром Тэўтонскага ордэну войскам ВКЛ. У бітве ўдзельнічалі Гарадзенская, Лідзкая, Наваградзкая, Ваўкавыская харугвы.

100 гадоў таму (1920) – У Баку ў турме чэкістамі расстраляны Мацей Сулькевіч, вайсковы начальнік, дзеяч татарскага нацыянальнага руху ў Крыме. Нараджэнец в. Кямейшы (Вараноўскі р-н).

19 ліпеня

385 гадоў таму (1635) – Памёр Павал Стафан Сапега (нар. у 1565), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падканцлер. Жыў і пахаваны ў Гальшанах.

105 гадоў таму (1915) – У в. Якелеўшчына (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Антон Шукелойць,

Беларускі грамадска-культурны дзеяч, дзеяч эміграцыі ў ЗША.

20 ліпеня

90 гадоў таму (1930) – У Ленінградзе па справе так званага “Саюзу вызвалення Беларусі” арыштаваны Алесь Ляжневіч (нарадзіўся ў 1890 г. у в. Сенцяняты, Смаргонскі р-н), беларускі культурны дзеяч, драматург. Расстраляны НКВД у 1937 годзе.

70 гадоў таму (1950) – У Гародні адчынены сельскагаспадарчы інстытут (цяпер – аграрны ўніверсітэт).

21 ліпеня

250 гадоў таму (1770) – Памёр Ульрык Крыштап Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісьменьнік. Нараджэнец Дзятлава.

160 гадоў таму (1860) – У Вільні (паводле інш. зьв. у маёнтку Ярылаўка) нарадзіўся Антон Каменскі, графік і жывапісец. Жыў у Ярылаўцы (Ваўкавыскі р-н).

24 ліпеня

200 гадоў таму (1820) – У Пружанах нарадзіўся Люцыян Крашэўскі, мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863-64. Вучыўся ў Сьвіслачы.

95 гадоў таму (1925) – Альбярцін атрымаў статус першага ў Беларусі прыходу грэцка-каталіцкага абраду.

27 ліпеня

110 гадоў таму (1910) – Памёр Уладзіслаў Дыбоўскі, удзельнік паўстаньня 1863-64, заоляг, батанік, палеантолаг, мінералог, фальклярыст. З 1878 - да пач. 1900-ых жыў у Нянькаве (Наваградзкі р-н). Пахаваны ў маёнтку Войнаў пад Любчай.

30 гадоў таму (1990) – Вярхоўным Саветам была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

2гадоў таму (1995) – Актывісты лідзкіх грамадзкіх арганізацый усталявалі два крыжы на магіле паўстанцаў 1863 году на полі бою паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы.

28 ліпеня

365 гадоў таму (1655) – Пад Ашмяной адбылася бітва паміж войскамі Рэчы Паспалітай і Масковіі.

29 ліпеня

55 гадоў таму (1960) – Памёр Тодар Данілюк, беларускі рэлігійны і вайсковы дзеяч, адзін з ствараньнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1950 жыў ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку. Нараджэнец в. Сурынка (Слонімскі р-н).

 

02.07.2020

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты