Навіны

МУС: 3 ліпеня любыя правакацыі будуць спыняцца

Напярэдадні 3 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з папярэджаннем у сувязі з магчымымі несанкцыянаванымі акцыямі ў гэты дзень.

„Супрацоўнікі міліцыі не дазволяць азмрочыць памяць тых, хто аддаў свае здароўе і жыццё за мір і спакой на беларускай зямлі! Любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Мы ўсе — нашчадкі народа-пераможцы. Давайце не забываць пра гэта”, — гаворыцца ў звароце да грамадзян.

Для забеспячэння грамадскага парадку падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці органы ўнутраных спраў пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У МУС і тэрытарыяльных падраздзяленнях створаныя аператыўна-сітуацыйныя штабы. Месцы правядзення святочных мерапрыемстваў з найбольшай колькасцю людзей будуць агароджаныя турнікетамі, а праход грамадзян — ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя стацыянарнымі і ручнымі металадэтэктарамі.

МУС нагадвае, што пры правядзенні масавага мерапрыемства яго ўдзельнікі „абавязаныя захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў i прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку”.

„Жыхароў Беларусі і гасцей рэспублікі” просяць „з разуменнем паставіцца да прынятых мер”, заклікаюць „праявіць пільнасць і інфармаваць органы ўнутраных спраў аб падазроных асобах, а таксама аб выяўленні прадметаў і рэчаў, пакінутых без нагляду ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў”.

Раней штаб прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў зняволенні, прапанаваў грамадзянам выкарыстаць выхадны дзень 3 ліпеня, каб „сустрэцца з сябрамі, роднымі, пагаварыць з мамай і бабуляй”. „Едзьце на лецішчы, у вёскі, расказвайце ўсім пра тое, што адбываецца ў нашай з вамі ў краіне… Вельмі важна зараз мець зносіны з беларусамі, у якіх, да жаль, няма доступу да альтэрнатыўнай інфармацыі”, — лічаць у камандзе прэтэндэнта.

belapan.by

Фота telegraf.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/mus-3-lipenya-lyubyya-pravakatsyi-buduts-sp/

02.07.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты