Навіны

Прэзідэнцкі марафон

Ня­дзель­ны ра­нак 28 чэр­ве­ня аба­зна­чаў урэш­це па­ча­так ка­ра­на­ві­рус­на­га га­ла­са­ван­ня на чар­го­ва­га прэ­зі­дэн­та Поль­ш­чы. На свой вы­бар­чы ўча­стак вы­браў­ся я з дач­кою ўжо пе­рад вось­май з на­дзе­яй, што пра­га­ла­су­ем спраў­на і хут­ка без ста­ян­ня ў чэр­гах. Ка­лі по­тым ця­гам дня ў тэ­ле­ба­чан­ні гля­дзеў выст­ра­е­ныя чэр­гі на га­дзі­ну ча­кан­ня, то з па­лёг­кай уз­ды­хаў, што ўсё ўжо за мною — і ста­ян­не ў чэр­гах, і спа­кой у ме­дыя звя­за­ны з вы­бар­чай ці­шы­нёй. Вы­бар­чая ці­шы­ня мно­гім зда­ец­ца анах­ра­ніз­мам, але я аса­бі­ста за­да­во­ле­ны гэ­тым вы­бар­чым за­пі­сам. Пры­нам­сі ўсю су­бо­ту і ня­дзе­лю з ра­дыё, тэ­ле­ба­чан­ня і ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў не ліў­ся ат­рут­ны, пра­па­ган­дыс­ц­кі гул, які з усіх ба­коў ата­ка­ваў на­шы ву­шы і маз­гі. У гэ­тым го­дзе сту­пень вы­бар­чай аг­рэ­сіі пры­кан­ды­дац­кіх ме­дыя ўзнёс­ся на ўза­е­ма­вы­ніш­чэн­не. Кан­ф­ран­та­цыя і аг­рэ­сія ме­ла пра­нік­нуць як най­шы­рэй у гра­мад­ства, каб ма­бі­лі­за­ваць яго да апош­няй хві­лі­ны ў пра­віль­нас­ці свай­го вы­ба­ру. На ма­ім вы­бар­чым участ­ку лю­дзі плы­лі з усіх ба­коў, то ў да­чы­нен­ні да па­пя­рэд­ніх вы­ба­раў у су­вя­зі з ка­ра­на­ві­ру­сам бы­ло зроб­ле­ных не­каль­кі ўва­хо­даў і больш за­лаў для ўдзель­ні­каў вы­бар­ча­га пра­цэ­су. Та­му ўсё ў нас пай­ш­ло спраў­на, а дэ­зін­фе­ка­ва­ныя ру­кі пас­ля га­ла­са­ван­ня пах­лі про­ста... са­ма­гон­кай. Не­каль­кі ра­зоў з не­да­вер’­ем я іх ню­хаў, але зна­ё­мы мне са­ма­гон­ны пах про­ста біў па но­се. Ча­му, што і як з тым па­хам ат­ры­ма­ла­ся про­ста бы­ло для мя­не нес­па­дзя­ван­кай. Лю­дзі ха­це­лі так­са­ма пра­га­ла­са­ваць як най­хут­чэй, яш­чэ па пры­чы­не не­ста­біль­на­га над­вор’я. Так скла­ла­ся, што апош­ні­мі дня­мі ўвесь час не­па­ко­і­лі нас бу­ры з пра­ліў­ны­мі даж­джа­мі, так што вы­бар­ш­чы­кі ха­це­лі ска­ры­стаць у ме­ру яш­чэ з нар­маль­на­га над­вор’я. Бо спё­ка і ско­кі ці­ску не ад­пу­ска­лі. Над­вор’е даст­ро­і­ла­ся да той вы­шы­ні па­лі­тыч­най га­рач­кі, якая мае мес­ца ця­гам апош­ніх ме­ся­цаў. А га­лоў­ным ра­зыг­ры­ва­ю­чым на поль­скай па­лі­тыч­най сцэ­не ака­заў­ся... кі­тай­скі ка­ра­на­ві­рус, быц­цам са­мім кі­тай­цам за­ма­ла ўплы­ваў на па­лі­тыч­най і эка­на­міч­най кар­це сус­вет­ных го­нак. Тое, што ме­ла здзей­с­ніц­ца на май­скіх вы­ба­рах дзя­ку­ю­чы па­лі­ты­кам за­цяг­ну­ла­ся аж на ка­нец чэр­ве­ня. На пра­ця­гу гэ­та­га ча­су ві­да­воч­ным ста­ла, што гэ­ты раўнд зма­ган­няў у сваю ка­рысць узя­ла Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя. Паг­ра­жа­ю­чы ка­ра­на­ві­ру­сам і се­нац­кай боль­шас­цю абыг­ра­ла ПіС, ПСЛ і Ле­ві­цу, пад­мень­ва­ю­чы Мал­га­жа­ту Кі­да­ву-Блон­скую на Ра­фа­ла Тша­скоў­ска­га і із­ноў выходзячы ў лідары ў апа­зі­цый­ным пе­ле­то­не. Па сён­няш­ні дзень ніх­то мне пе­ра­ка­наў­ча не раст­лу­ма­чыў, ча­му та­кія ту­зы па­лі­ты­кі як Ула­дзіс­лаў Ка­сі­няк-Ка­мыш ці Вла­дзі­меж Ча­жа­сты з Ро­бер­там Бед­ра­нем не за­ха­це­лі „да­біць” Гра­ма­дзян­скую плат­фор­му і ей­ную кан­ды­дат­ку, каб уз­мац­ніць свае гру­поў­кі. Ну і ад­ступ­ні­цтва Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці ад тэр­мі­ну май­скіх вы­ба­раў і ро­ля ві­цэ-прэм’­е­ра Та­дэ­ву­ша Го­ві­на зда­юц­ца быць най­боль­шы­мі па­лі­тыч­ны­мі та­ям­ні­ца­мі гэ­тай кам­па­ніі. Ар­гу­мент, што ка­рэс­пан­дэн­цый­нае га­ла­са­ван­не па­гра­жае зда­роўю на­цыі ў кан­ф­ран­та­цыі з паз­ней­шы­мі па­дзе­я­мі і паў­тор­ным збі­ран­нем под­пі­саў на Ра­фа­ла Тша­скоў­ска­га не выт­рым­лі­вае ані­я­кай важ­нас­ці. Пры­тым трэ­ба пры­га­даць, што амаль увесь ган­даль у пе­ры­яд ка­ран­ці­ну пе­ра­нёс­ся ў ін­тэр­нэт і пры­ём кур’­ер­скіх па­чак ужо ні­ко­му не пе­раш­ка­джаў. З па­зі­цыі на­ша­га, пад­ляш­ска­га, вы­бар­ш­чы­ка ўсіх за­ці­ка­віў старт бе­ла­ста­ча­ні­на Шы­ма­на Га­лоў­ні як кан­ды­да­та гра­ма­дзян­скіх, бес­пар­тый­ных сіл. Яго­ны доб­ры вы­нік па­каз­вае так­са­ма, што па­лі­тыч­ны, поль­скі „ду­а­поль” не мо­жа быць веч­ным. З ап­ра­ца­ва­ных Цэн­т­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сі­яй пра­та­ко­лаў з 99,78% ка­мі­сі­яў вы­ні­кае, што ця­пе­раш­ні кі­раў­нік дзяр­жа­вы Ан­джэй Ду­да на­бі­рае 43,67% пад­трым­кі, 8 412 183 га­ла­соў. На дру­гім мес­цы прад­ка­заль­на апы­на­ец­ца кан­ды­дат Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі Ра­фал Тша­скоў­скі, які ат­рым­лі­вае 30,34%, 5 845 164 га­ла­соў. Гэ­тыя прэ­тэн­дэн­ты вы­хо­дзяць у дру­гі тур га­ла­са­ван­ня. Па­вод­ле апы­тан­няў трэ­цяе мес­ца зай­мае Шы­ман Га­лоў­ня, які на­бі­рае 13,85%, 2 667 655 га­ла­соў. Да­лей ідуць: Кшыш­таф Бо­сак — 6,75%,1 300 923 га­ла­соў, Ула­дыс­лаў Ка­сі­няк-Ка­мыш — 2,37%, 457 092 га­ла­соў, Ро­бэрт Бед­рань — 2,21%, 425 734 га­ла­соў, Ста­ніс­лаў Жол­так — 0,23%, 45 092 га­ла­соў, Ма­рак Яку­бяк — 0,17%, 33 294 га­ла­соў, Па­вал Та­най­на — 0,14%, 27 610 га­ла­соў, Валь­дэ­мар Віт­коў­скі — 0,14%, 26 877 га­ла­соў, Мі­ра­слаў Пят­роў­скі — 0,11%, 20 944 га­ла­соў. Вы­со­кая вы­бар­чая яў­ка 64,4% да­ка­за­ла, што ня­гле­дзя­чы на ка­ра­на­ві­ру­с, лю­дзі хо­чуць вы­ра­шаць пра бу­ду­чы­ню сва­ёй кра­і­ны. Да су­стрэ­чы 12 лі­пе­ня пры вы­бар­чых скры­нях.

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты