Навіны

Гарадзеншчына: істотнае абмежаванне магчымасцяў агітацыі

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель правёў аналіз рашэнняў райвыканкамаў і гарвыканкамаў Гарадзенскай вобласці, якія датычаць вызначаных месцаў для агітацыі.

Першы характэрны момант – усе рашэнні па 17 раёнах вобласці прынятыя на рускай мове.

Колькасць месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку перадвыбарчых мітынгаў, пікетаў на выбарах 2020 года абмежаваная па раёнах толькі адным месцам, а у Гародні – двума. Гэта значна, у некалькі разоў менш, чым у 2015 годзе. Колькасць памяшканняў, вызначаных для сустрэч з выбаршчыкамі таксама паменшылася. Падляглі скарачэнню колькасць месцаў для масавых мерапрыемстваў, пікетаў кандыдатаў і колькасць залаў. Для мітынгаў, у большасці райцэнтраў вобласці вызначаныя малалюдныя месцы, а ў 2015 абмежаванняў на правядзенне мітынгаў, пікетаў не было. Затое па 17 раёнах вобласці і па Гародні, колькасць месцаў, рэкламна-інфармацыйных тумб для размяшчэння друкаваных агітацыйных матэрыялаў засталася пастаяннай з выбараў 2015 года. Размяшчэнне друкаваных агітматэрыялаў як і у 2015, 2019 гадах на рэкламна-інфармацыйных тумбах, дошках інфармацый, уваходных групах ЖЭСаў, пад’ездаў, інтэрнатаў, паштовых аддзяленнях, аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг, на інфармацыйных стэндах іншых арганізацый (з згоды кіраўнікоў), паусюль аднолькава.

Рашэннямі па 17 раёнах вобласці вызначана толькі 1 месца для мітынгаў на тэрыторыі раёна – толькі у самім райцэнтры.

Па Гарадзенскім раёне рашэнне прынятае 26.06.20. Вызначанае толькі 1 месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, мітынгаў у горадзе Скідзель. Гэта пляцоўка каля будынку «Скідзельскі дзяржаўны с/г  ліцэй» і там жа зала для сустрэч з выбаршчыкамі. Вызначаныя памяшканні і залі па 12 буйных сельсаветах раёна, гэта на увесь вялікі раён вобласці і адзін з сама вялікіх у Беларусі.

У Карэлічах для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца – стадыён “Юнацтва” на тэрыторыі гарадскога парку і для сустрэч 2 месцы і па 1 месцы –  “Мірскі гарадскі Дом культуры” і Дамы культуры іншых весак і аграгарадкоў. Гэта адзінае Рашэнне з 17 раенаў і Гродна, у якім напісана, што пры правядзенні сустрэч трэба ўлічваць склаўшуюся эпідэміялагічную сітуацыю на тэрыторыі раёна і сацыяльнае дыстанцыяванне.

У Ваўкавыску 1 месца для масавых мерапрыемстваў вызначана на ўзбярэжнай па вуліцы Карла Маркса,  для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі 2 месцы –  “Ваўкавыскі Дом культуры Маладзёжны цэнтр” і УА “Ваўкавыскі аграрны коледж”  і па усіх сельсаветах у цэнтрах культуры.

У Слоніме для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца – стадыён “Дынама”. І 2 месцы для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі: залы “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”, “Слонімская школа дзіцячага мастацтва” і па 1 месцы ў вёсках, аграгарадках, сельсаветах раёна.

У Воранаве, Дзятлаве, Наваградку, Свіслачы вызначаны па 1-ым месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў – стадыёны. Па 1-ым памяшканні ў райцэнтры. Для сустрэч з выбаршчыкамі кандыдатаў у аграгарадках, вёсках – па 1 залі, у клубах, згодна з колькасцю ўчасткаў для галасавання. У Свіслачы для сустрэч 1 месца – заля УА “СШ№2”, таксама па вёсках па 1 месцы  ў сельскіх клубах.

У Лідзе для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца – пляцоўка каля ГЦ “Патсдам” па вуліцы Летная, далёка ад цэнтру горада і нязручна. Ліда – горад абласнога падпарадкавання, у ім каля 102-х тысяч насельніцтва.  Для сустрэчаў толькі 2 памяшканні – “Лідскі прафесійны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва” і “Лідскі палітэхнічны ліцэй”. У горадзе Бярозаўка – 1 месца – “Бярозаўскі гарадскі дом культуры” і залі-клубы па 1 у вёсках і аграгарадках раёна.

Зэльва – для мітынгаў 1 месца ў гарадскім парку, для сустрэч 1 памяшканне, астатнія пункты рашэння такія самыя.

У Іў’і для масавых мерапрыемстваў, пікетаў, мітынгаў вызначаная тэрыторыя каля ДУК “Іўеускага музею нацыянальных культур”, для сустрэч – 2 залі.

У Шчучыне вызначаныя для масавых мерапрыемстваў пляцоўка каля ШчРЦКіНТ і для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі 2 памяшканні, залы ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” і зал ДУО “Шчучынскі палац дзяцей і моладзі”.

У Астраўцы, для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца – “Астравецкі ФОК”, для сустрэчаў 2 залы і залы ва усіх вёсках. У Рашэнні нічога не сказана пра мажлівасць, ці забарону агітацыі, размяшчэння друкаваных матэрыялаў кандыдатаў на інфармацыйных дошках увахода КПП на БелАЭС і на самой БелАЭС, хоць пры зборы подпісаў было абмежаванне збіраць не бліжэй 300 м ад тэрыторыі атамнай станцыі. Выбаршчыкі з атамнай станцыі будуць абмежаваныя у атрыманні агітматэрыялаў ад кандыдатаў.

У Смаргоні для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца – сквер па вуліцы Сініцкага, для сустрэч 2 залы і клубы па вёсках.

У Вялікай Бераставіцы для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца – канцэртная пляцоўка ў скверы 500-годдзя Бераставіцы. Для сустрэч 1 памяшканне ў самой Вялікай Бераставіцы і клубы, залы ў вёсках, аграгарадках раёна.

У Мастах для масавых мерапрыемстваў вызначанае 1 месца, пляцоўка па вуліцы Пралетарская 1. Для сустрэч 2 памяшканні – зала кінатэатра “Современник” і зала “Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў с/г”. Па раёне залы, клубы, у вёсках, аграгарадках раёна па адным.

У Ашмянах для масавых мерапрыемстващ вызначанае 1 месца – перад будынкам “Ашмянскі ФОК”, для сустрэчаў з выбаршчыкамі 1 месца – зала “Ашмянскага раённага цэнтра культуры”і па 1 залі ў клубах аграгарадкоў і сельсаветаў вёсак.

Гродзенскі гарвыканкам сваім Рашэннем №477 ад 30.06.20 вызначыў у разы меншую колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў з 19 у 2015 да 2 у 2020 –  Каложскі і Румлёўскі паркі. Для сустрэчаў з выбаршчыкамі з 19 у 2015 да 4 памяшканняў. А ў Гародні пражывае ажно 373 500 жыхароў.

Усё гэта сведчыць пра істотнае абмежаванне права камандаў прэтэндэнтаў на агітацыю.

06.07.2020

Відэа

праваабарончыя сайты