Навіны

Скаргу Васіля Баброўскага прадказальна не задаволілі

13 ліпеня Гарадзенскі абласны суд разглядаў скаргу Васіля Баброўскага. Напомнім, што Васіль Баброўскі праходзіць па крымінальнай справе, пачатай на Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў пасля правакацыі 29 траўня. Акрамя гэтага супраць яго Ленінскім РАУС Гародні была пачатая адміністрацыйная справа. 29 чэрвеня суддзя Руслан Гурын сваёй пастановай засудзіў Васіля Баброўскага па двух пратаколах агулам да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Васіль Баброўскі разам з адвакатам падаў скаргу ў абласны суд. Суддзя гэтага суда Мікалай Рачынскі прадказальна гэтую скаргу не задаволіў. Цікава, што ў судовую залу прыгналі ажно 16 (!) амапаўцаў у цывільным. Цяжка зразумець, для чаго гэта было зроблена. 

 

 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты