Навіны

Аляксандру Мілюку пагражае крымінальная справа

Працягваецца паслядоўны пераслед уладамі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка з Мастоў. Учора, 15 ліпеня, у яго доме быў здзейснены ператрус (юрыдычна паводле пастановы - агляд). Пры тым забралі мабільны тэлефон Мілюка. Ператрус адбываўся ў рамках следчых дзеянняў. Мілюк паведаміў, што на яго могуць пачаць крымінальную справу за абразу службовых асобаў. Гутарка ідзе пра артыкул 369 Крымінальнага кодэксу - "Знявага прадстаўніка ўлады". Паводле яго прадугледжваецца пакаранне грамадскімі працамі, альбо штрафам, альбо папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў. 

Пасля таго як супраць Мілюка ў горадзе Масты была здзейснена правакацыя, ён выклаў у тэлеграм-канале відэа і допіс пра гэта. Пасля гэтага нібыта ў Мастоўскі раённы аддзел Следчага камітэту напісалі заявы намеснік начальніка АВД Мастоўскага райвыканкаму Аляксей Літаш  і начальнік аддзелу аховы правапарадку Яўген Кудрашоў. У сваіх паясненнях яны далі тлумачэнні, што выказванні Мілюка ў мэсэнджары ў іх дачыненні пасля пачатага адміністрацыйнага працэсу па артыкуле 17.1 лічаць зняважлівымі і прыніжаючымі іхную годнасць супрацоўнікаў органаў.

Пастанову (глядзі ніжэй дакумент) на агляд дому Мілюка падпісаў следчы, капітан юстыцыі А. Бурнос, а санкцыянаваў пракурор Мастоўскага раёну Міхаіл Разуваеў.

Пакуль ніякіх афіцыйных абвінавачванняў у бок Мілюка не выстаўлена. Але зразумела, што справа будзе мець працяг.

Пакуль відавочна толькі адно - увесь спланаваны палітычны пераслед Аляксандра Мілюка звязаны з яго актыўнасцю ў выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай.

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты