Навіны

Выбары за намі

Ну і да­ча­ка­лі­ся.Са­праўд­ны вы­бар­чы жах­лі­вік. Вы­бар­ш­чы­кам са сла­бей­шы­мі нер­ва­мі не да­па­ма­гаг­лі су­па­кой­ва­ю­чыя пі­люль­кі і на­піт­кі. Да кан­ца невя­до­ма бы­ло, хто ста­не пе­ра­мож­цам. Усе ча­ка­лі на вы­ні­кі з Вар­ша­вы і Еў­ро­пы. Хто ка­го аб­го­ніць. У мо­мант ад­да­ван­ня ну­ма­ру ў дру­кар­ню ў па­ня­дзе­лак пас­ля поў­д­ня, не ме­лі мы кан­чат­ко­вых ра­шэн­няў. Па­вод­ле да­ных Дзяр­жаў­най вы­бар­чай ка­мі­сіі з па­ня­дзел­ка­вай ра­ні­цы, вы­ні­ка­ла, што лі­дзі­руе і пе­ра­аб­ра­ным на дру­гі прэ­зі­дэн­ц­кі тэр­мін ста­не Ан­джэй Ду­да. З амаль ста пра­цэн­таў вы­бар­чых участ­каў, вый­г­ра­вае ён з не­вя­лі­кай пе­ра­мо­гай 51,12%, на­бі­ра­ю­чы 10 мі­лі­ё­наў, 426 ты­сяч 939 га­ла­соў, а яго­ны кан­ку­рэнт Ра­фал Тша­скоў­скі ат­ры­маў 48,88%,гэ­та зна­чыць 9 млн, 968 тысяч 939 га­ла­соў, пры вы­бар­чай яў­цы 67,97 пра­цэн­та. Роз­ні­ца мо­жа быць ад­нак яш­чэ мен­шай. З ад­на­го бо­ку гэ­та вя­лі­кі па­лі­тыч­ны ка­пі­тал, але та­ды та­кі вы­нік на­пэў­на бу­дзе пат­ра­ба­ваць ад прэ­зі­дэн­та як най­хут­чэй­ша­га пры­ці­шэн­ня па­лі­тыч­на­га па­дзе­лу поль­ска­га гра­мад­ства. Інакш бу­дзем мець па­ста­ян­ную, па­лі­тыч­ную су­ма­то­ху, якая ні­чым доб­рым мо­жа не за­кон­чыц­ца. Гэ­тай поль­ска-поль­скай вай­ной мы, звы­чай­ныя гра­ма­дзя­не, про­ста стом­ле­ны. Ад­нак гэ­та­га не хо­чуць зра­зу­мець мно­гія па­лі­ты­кі, якія ў сва­ім быц­цам нар­ка­тыч­ным тан­цы дзе­ля сва­іх мэт па­ста­ян­на ра­ска­лых­ва­юць наст­роі і эмо­цыі гра­мад­ства. Лю­дзі ў да­лей­шай пер­с­пек­ты­ве не ў змо­зе жыць пад па­ста­ян­ным ці­скам па­лі­ты­кі, быц­цам най­важ­ней­шай жыц­цё­вай спра­вы поль­ска­га гра­мад­ства. Та­му з пэў­най на­дзе­яй выс­лу­хаў я пер­шыя сло­вы Ан­джэя Ду­ды, яго­най жон­кі і дач­кі пра не­аб­ход­ную пат­рэ­бу па­ша­ны для ін­шых по­гля­даў дру­го­га ча­ла­ве­ка, да якіх ён мае пра­ва. Спа­дзя­ю­ся, што поль­скі вы­бар­чы ма­ра­фон урэш­це за­вяр­шыў­ся і не шы­ку­юц­ца пе­рад на­мі ані­я­кія да­тэр­мі­но­выя, пар­ла­мен­ц­кія вы­ба­ры. Пі­шу­чы пра вы­бар­чы ма­ра­фон не маю на дум­цы толь­кі што за­вер­ша­ных прэ­зі­дэн­ц­кіх зма­ган­няў. На­шым чы­та­чам ха­чу вось за­раз пры­га­даць той апош­ні раз­дзел поль­скай па­лі­тыч­най вай­ны. Усё па­ча­ло­ся амаль два га­ды та­му на­зад. Ме­на­ві­та 13 жніў­ня 2018 го­да прэм’­ер Поль­ш­чы Ма­тэ­уш Ма­ра­вец­кі прыз­на­чыў на 21 каст­рыч­ні­ка 2018 го­да пер­шы тур са­маў­ра­да­вых вы­ба­раў, а на 4 лі­ста­па­да дру­гі тур. Са­маў­ра­да­выя вы­ба­ры бы­лі па­чат­кам ма­ца­ван­ня ду­жа­коў. Най­боль­шыя гуль­цы — Пра­ва і спра­вяд­лі­васць і Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя — аб’­я­ві­лі ся­бе пе­ра­мож­ца­мі гэ­та­га зма­ган­ня. Па­лі­то­ла­гі га­ва­ры­лі пра ні­чыю з ука­зан­нем на Пра­ва і спра­вяд­лі­васць, якое вы­раз­на пе­ра­маг­ло ў па­вя­то­ва-гмін­ным вы­мя­рэн­ні. Са­маў­ра­да­вая кам­па­нія 2018 го­да бы­ла па­лі­тыч­най раз­мін­кай пе­рад стар­там вы­бар­ча­га цяг­ні­ка ў 2019 -2020 га­ды ў поль­скай па­лі­ты­цы. Пер­ша­па­чат­ко­ва 26 мая 2019 го­да ад­бы­лі­ся вы­ба­ры ў Еў­ра­пар­ла­мент, 13 каст­рыч­ні­ка 2019 го­да ме­лі мы да­чы­нен­не да пар­ла­мен­ц­кіх вы­ба­раў, а ў маі 2020 го­да ўсе спа­дзя­ва­лі­ся прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў. Ра­шэн­нем вы­бар­ш­чы­каў у еў­ра­пар­ла­мен­ц­кіх вы­ба­рах Пра­ва і спра­вяд­лі­васць ат­ры­ма­ла сваю пер­шую, гі­ста­рыч­ную пе­ра­мо­гу, што вель­мі моц­на за­ба­ле­ла Гра­ма­дзян­скую ка­а­лі­цыю. Ста­ла ві­да­воч­ным, што на­ступ­ныя вы­ба­ры, якія ча­ка­лі па­ля­каў, бу­дуць мес­цам заўзятай схваткі па­між кі­ру­ю­чай пар­ты­яй і апа­зі­цы­яй. Каст­рыч­ніц­кія пар­ла­мен­ц­кія вы­ба­ры 2019 го­да пры­нес­лі пе­ра­мо­гу Пра­ву і спра­вяд­лі­вас­ці ў Сей­ме, за­тое Се­нат узя­ла Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя. Для ўра­да і ўсіх па­лі­ты­каў ста­ла яс­ным, што ў па­та­вай сі­ту­а­цыі па­між Сей­мам і Се­на­там для рэ­а­лі­за­цыі пра­гра­мы ўра­да не­аб­ход­на мець свай­го прэ­зі­дэн­та. Та­му зма­ган­не за гэ­ты пост нес­ла з са­бою столь­кі эмо­цый і кан­ф­ран­та­цыі. Іх вы­нік гэ­та не толь­кі ідэ­а­ла­гіч­на-праг­ма­тыч­ны вы­бар кож­на­га з нас, але перш за ўсё пы­тан­не ці сі­стэ­ма дзяр­жаў­на­га за­ка­на­даў­ства і кі­ра­ван­ня змаг­ла б выт­ры­маць маг­чы­мую ка­а­бі­ты­цый­ную ма­дэль ула­ды. Але, зда­ец­ца, вый­г­рыш дзей­на­га прэ­зі­дэн­та зак­ры­вае па­куль гэ­тае пы­тан­не. Пер­ма­нен­т­ная прэ­зі­дэн­ц­кая кам­па­нія, пла­на­ва­ная спа­чат­ку май­скім тэр­мі­нам вы­ба­раў, пра­ва­лі­ла­ся ў хо­дзе ка­ра­на­ві­рус­ных па­дзей і па­лі­тыч­най ін­т­ры­гі Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі. І ка­лі ў маі прэ­зі­дэнт Ан­джэй Ду­да быў ужо амаль пэў­ным пе­ра­мож­цам ужо ў пер­шым ту­ры, то праз два ме­ся­цы да­сяг­нуў толь­кі мі­ні­маль­ную пе­ра­мо­гу. Усю гэ­тую па­лі­тыч­ную лі­ха­ман­ку ця­гам двух га­доў, спа­лу­ча­ную з уза­е­маз­ніш­чэн­нем, маг­лі толь­кі выт­ры­маць гуль­цы са­май цяж­кай ва­гі. Ка­лі яш­чэ ў гмін­най са­маў­ра­да­вай па­лі­ты­цы ёсць ха­ця не­вя­лі­кі ад­со­так шан­цу для ней­кіх гра­ма­дзян­скіх іні­цы­я­тыў, то ў агуль­на­поль­скім вы­мя­рэн­ні не­вя­лі­кія пар­тыі ці ру­хі не ў змо­зе пад­няць та­ко­га вык­лі­ку. За­бе­та­на­ва­ная пар­тый­насць, най­час­цей двух­по­люс­ная, гэ­та прык­ме­та боль­шас­ці су­час­ных па­лі­тыч­ных сі­стэм. І зла­маць та­кую сі­стэ­му цяж­ка не толь­кі ў аў­та­ры­тар­най Бе­ла­ру­сі, да якой зак­лі­кае ў ад­ной з пе­сень Ля­вон Воль­скі, але і ў дэ­ма­кра­тыч­ных кра­і­нах.

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты