Навіны

Абласны суд прадказальна адфутболіў скаргу Ежы Грыгенчы

Гарадзенскі абласны суд прадказальна адфутболіў скаргу Ежы Грыгенчы. Яе грамадскі актывіст, сябра ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай, падаваў на пастанову суда Ленінскага раёна Гародні. Напомнім, што 13 ліпеня суддзя Ларыса Барэль прысудзіла Ежы Грыгенчу 10 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Гародні. Аднак пад арышт Грыгенчу дагэтуль не ўзялі.

Скаргу разглядаў суддзя Валерый Яцэнтавіч Раманоўскі. Ён зачытаў асноўныя пункты скаргі, выслухаў дапаўненні Грыгенчы, які даводзіў, што фактычна яго судзілі па фальшывым пратаколе, які нават нікім з міліцыянтаў не падпісаны. Пасля гэтага Раманоўскі пайшоў у дарадчы пакой і вярнуўшыся праз 20 хвілін абвесціў, што не задавальняе скаргу.

Гарадзенскія праваабаронцы перакананыя, што справа Грыгенчы мае вылучна характар палітычнага пераследу. А адбываць арышт Грыгенчу не бяруць зараз таму, што хочуць яго пасадзіць на 10 сутак якраз у час папярэдняга галасавання і ў дзень асноўных "выбараў". Гэта робіцца для таго, каб пазбавіць Грыгенчу як актыўнага выкрывальніка парушэнняў выбарчага заканадаўства магчымасці весці назіраннне за працэсам галасавання.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты