Навіны

Сустрэча каманды Ціханоўскай з жыхарамі Гародні (фотарэпартаж)

23-га ліпеня гэтага году ў Гародні адбылася сустрэча давераных асоб кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай з жыхарамі Гародні.

Сустрэча пачалася ў 17-ць гадзін у адзіным дазволеным для такіх сустрэч месцы ў Ленінскім раёне Гародні ў Каложскім парку. І хоць месца нязручнае для людзей, бо цяжка і далёка дабірацца, туды не ходзіць транспарт, людзі масава прыходзілі на сустрэчу.

За сустрэчай сачылі назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская і Раман Юргель.

Сустрэча насіла актыўны але мірны характар. Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай у сваіх выступах агучылі некаторыя кірункі з праграмы кандыдаткі ў прэзўідэнты, а таксама распавялі пра палітзняволеных, і патрабавалі ад уладаў іх вызвалення, і спынення спраў, заведзеных на ўдзельнікаў мірных акцый у гэтую выбарчую кампанію.

Ужо ў 17-ць гадзін было больш за 500 чалавек. Колькасць людзей увесь час павялічвалася. Заканчваўся працоўны дзень, і людзі увесь час ішлі. Бліжэй да 17.30-ці іх было ўжо больш за 700, а яшчэ праз паўгадзіны павялічылася да тысячы.

Прамоўцы звярталіся да сілавікоў, каб тыя перагледзелі свае паводзіны.

Перыядычна выкрыкваліся лозунгі “Свабода!!!”, “Свабоду палітзняволеным!!!”, “Жыве Беларусь!!!”.

Лозунгі актыўна падтрымліваліся ўсімі прысутнымі.

Сустрэча насіла мірны і агітацыйна-прадвыбарчы характар.

За сустрэчай з вышыні назіраў дрон.

 

 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты