Навіны

Яшчэ адна сустрэча каманды Ціханоўскай з жыхарамі Гародні (фотарэпартаж)

26-га ліпеня гэтага году ў Гародні адбылася яшчэ адна, трэцяя па ліку сустрэча давераных асоб кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай з жыхарамі Гародні. "Гарадзенская вясна" асвятляе падобныя сустрэчы, і гэтым разам прапаноўвае кароткі фотарэпартаж з яе.

Як і ранейшыя, гэіая сустрэча праходзіла ў адзіным дазволеным для такіх сустрэч месцы ў Ленінскім раёне Гародні ў Каложскім парку. Гэтае месца вельмі нязручнае для такіх мерапрыемстваў, бо цяжка і далёка дабірацца, туды не ходзіць транспарт, людзі масава прыходзілі на сустрэчу. Але некалькі сотняў чалавек прыйшлі паслухаць давераных асоб Ціханоўскай.

Сустрэча насіла агітацыйна-інфармацыйны мірны характар, як і мае быць ў перыяд агітацыі.

Фота назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Рамана Юргеля.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты