Навіны

Amnesty International запусціла петыцыю супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала збор подпісаў пад пэтыцыяй да міністра ўнутраных спраў Беларусі, якая заклікае да спынення прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Тэкст дакумента размешчаны на афіцыйным сайце арганізацыі, піша TUT.BY.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org
Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

 

Amnesty International паведамляе, што па ўсім свеце людзей глыбока ўсхвалявалі рэпартажы, фота і відэа з Беларусі, дзе распавядаецца пра жорсткае падаўленне мірных пратэстаў: увесь свет убачыў, як сотні людзей, у тым ліку і выпадковых мінакоў, арыштоўвалі часта з ужываннем празмернай сілы, прычым у многіх выпадках затрыманых саджалі ў машыны без апазнавальных знакаў людзі ў цывільным. Петыцыя, падпісаць якую заклікае арганізацыя, утрымлівае патрабаванні да неадкладнага спынення міліцэйскага гвалту.

Петыцыя заклікае міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева:

неадкладна спыніць прымяненне гвалту супрацоўнікамі органаў правапарадку ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў і журналістаў;

забяспечыць, каб цалкам выконваліся правы на свабоду мірных сходаў і свабоду слова;

забяспечыць, каб усіх супрацоўнікаў органаў правапарадку, якія ўзаемадзейнічаюць з насельніцтвам, можна было індывідуальна ідэнтыфікаваць па імя або асабістаму нумару, а таксама распачаць усе іншыя неабходныя крокі да таго, каб гарантаваць поўную адказнасць такіх супрацоўнікаў і іх камандзіраў за ўсе свае дзеянні.

 

Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

 

 

http://spring96.org/be/news/98505

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты