Навіны

Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу Сяргея Цыркуновіча

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу жыхара Смаргоні на парушэнне Рэспублікай Беларусь трох артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры размяшчэнні яго у ЛПП

Рашэннем суда Смаргонскага раёна ад 9 жніўня 2017 года жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) тэрмінам на адзін год.
Гэтае рашэнне ён абскардзіў у Гарадзенскі абласны суд, але безвынікова. У сваім вызначэнні той без усялякай аргументацыі адзначыў, што нормы Міжнароднага Пакта ў дадзеным выпадку не парушаны.
Пасля 8-месячнага знаходжання ў ЛПП Сяргей Цыркуновіч быў датэрмінова вызвалены.
Пасля вяртання ён накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, у якой абвінаваціў Рэспубліку Беларусь у мяркуемым парушэнні трох артыкулаў Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры размяшчэнні яго ў ЛПП. Гэта артыкул 7 (ніхто не павінен падвяргацца катаванням або  жорсткаму, бесчалавечнаму або прыніжальнаму годнасць абыходжанню або пакаранню), артыкул 8 (ніхто не павінен утрымлівацца ў паднявольным стане і прымушацца да прымусовай або абавязковай працы), артыкул 9 (кожны чалавек мае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць).
Паводле паведамлення Камітэта ад 8 ліпеня 2020 года, скарга зарэгістравана і ёй нададзены нумар 3783/2020.
Пры гэтым Рэспубліцы Беларусь у сувязі з распаўсюдам каронавіруса прапанаваны падоўжаны тэрмін на выказванне пярэчанняў на скаргу: замест прадугледжаных працэдурай 6 месяцаў прадстаўлена 8 месяцаў.

 

 

29.07.2020 Тэгі: Смаргонь, Сморгонь

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты