Навіны

Пераслед Аляксандра Мілюка працягваецца (дакументы)

У Мастах працягваецца пераслед Аляксандра Мілюка, рэгіянальнага каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Па-першае, яго ўсё ж збіраюцца прыцягнуць да адмінітсрацыйнай адказнасці пасля правакацыі, якая была здзейснена супраць Мілюка яшчэ 3 ліпеня. Тады да Мілюка ў цэнтры гораду прычапіўся грамадзянін Жураўлёў, пасля чаго вельмі хутка пад'ехала міліцыя і затрымала абодвух. 

Паводле пратаколу, які пазней склала міліцыя, аказваецца, што гэта Мілюк "находясь в общественном месте...из хулиганских побуждений выражал явное неуважение к обществу, оскорбительно приставал, хватал за одежду и пытался ударить Журавлёва В.Ю, выражался нецензурной бранью, чем умышленно нарушил общественный порядок и спокойствие граждан". Большага цынізму прыдумаць было цяжка, паколькі на відэа выразна відаць, як менавіта "пацярпеўшы" Валянцін Юзэфавіч Жураўлёў парушаў гэты парадак і чапляўся да Мілюка невядома чаго. Абсурдны пратакол падпісаны супрацоўнікамі міліцыі - сведкамі выступаюць Віталь Пляскач і Дзяніс Драбіновіч. Пратакол склаў 27 ліпеня старэйшы лейтэнант міліцыі Д. Радзівонік.

Судовы адміністрацыйны працэс пройдзе 3 жніўня ў Мастах і пачнецца а 14-й гадзіне. 

А на 31 ліпеня Мілюка выклікаюць у следчы камітэт у якасці падазраванага паводле крымінальнай справы

30.07.2020

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты