Навіны

Зорнае неба памяці

Па­кі­да­ем у мі­ну­лым пер­шы лет­ні ме­сяц го­да — лі­пень. У сва­ім цык­лі з трыц­ца­ці ад­на­го дня ён не рас­ча­ра­ваў. Пры­нёс нам поў­ную ін­тэн­сіў­насць па­хаў, ко­ле­раў і сма­каў, пры­на­леж­ных гэ­тай па­ры го­да. А ка­лі хто нач­ной па­рою за­ха­цеў у апош­нія вы­ход­ныя ўгля­дзец­ца ў не­ба, то ад­чу­ван­не ся­бе пы­лін­кай у бяз­меж­нас­ці кос­ма­су мож­на бы­ло па­ба­чыць на ўлас­ныя во­чы. Не­ве­ра­год­нае не­ба без ані­я­кай хму­рын­кі з ме­ся­цам ма­ла­дзі­ком і нез­лі­чо­най коль­кас­цю ззя­ю­чых зо­рак про­ста не да­зва­ля­ла адар­ваць ва­чэй ад та­кой пры­га­жос­ці. Мне паш­час­ці­ла ўзі­рац­ца за тым не­ве­ра­год­ным не­бам з ган­ку баць­коў­ска­га до­ма ця­гам дзвюх нач­ных га­дзін. Ці кож­ны з нас мае там за­пі­са­ны свой лёс? Пры ха­лад­на­ва­тым па­вет­ры, на два­ры раз­лі­ва­ла­ся спе­цы­фіч­ная яс­насць. Для ма­іх ва­чэй, но­са і ву­шэй з усіх ба­коў плы­ла сап­раў­д­ная сім­фо­нія гу­каў і па­хаў. З ту­ма­ну плы­ву­ча­га ні­зень­ка над се­на­жац­цю крэх­ка­лі жа­бы, цвыр­ку­ны ў ага­ро­дзе на­во­дзі­лі свой кан­цэрт. Пах ско­ша­най тра­вы ка­зы­таў у но­се ра­зам з па­ха­мі ад га­род­ні­ны і со­неч­ных кве­так. Ад­ным сло­вам — бал­дзен­не і без ані­я­кіх „да­па­мож­ных срод­каў”. Аса­ло­ду да­паў­ня­лі бач­ныя на­ват на пэў­ную ад­лег­ласць дрэ­вы, да­мы, се­на­жа­ці. І не­ве­ра­год­ная ці­шы­ня. Ані­я­ка­га по­ды­ху вет­ры­ку. Та­кія пуш­чан­скія, бе­лыя но­чы. А зо­ры мір­га­лі сва­і­мі кан­фі­гу­ра­цы­я­мі, шля­ха­мі і ад­цен­ня­мі. Праз част­ку не­ба рас­цяг­ва­ла­ся па­ла­са з кры­ху менш яр­чэй­шых, га­ра­чых зо­рак. От та­кі быц­цам выт­ка­ны ім­г­лі­сты зор­ны шаль, які з лёг­кас­цю зак­ры­вае жа­но­чую твар і шыю. І яш­чэ ад­на не­ве­ра­год­насць, якая про­ста зай­ма­ла ды­хан­не. Вяр­шы­ні ста­рын­на­га і вы­со­ка­га ду­ба і ве­ка­вой гру­шы, што ра­стуць у род­ным ага­ро­дзе, про­ста аб­мы­ва­лі­ся і ку­па­лі­ся ў зор­ным не­бе. Зор­ныя ка­ро­ны аб­лі­ва­лі пуш­чан­скія дрэ­вы, быц­цам тыя ляс­ныя ма­дон­ны. Ці мо­жа ле­пей ска­заць, што про­ста змог я па­ба­чыць не­ве­ра­год­ны, ад­веч­ны мо­мант яд­нан­ня зям­но­га і кас­міч­на­га, хві­лі­ну ма­быць убі­ран­ня, мо пе­ра­да­ван­ня не­зям­ной энер­гіі све­ту ляс­но­га жыц­ця, якое по­тым да­па­ма­гае нам сва­ёй ня­бач­най ду­хоў­нас­цю. Бач­ная Бо­жая гар­мо­нія і ла­ска сплы­ва­ла на гэ­ты ку­то­чак све­ту. Бы­ла гэ­та мі­стэ­рыя лі­пень­ска­га сон­ца, не­ба, зо­рак і зё­лак; час ку­пал­ля і сон­ца іг­ран­ня; по­лы­мя вог­ніш­чаў і ачыш­чаль­ных над імі ско­каў; спеў ру­са­лак і та­ем­нае свят­ло па­па­раць-квет­кі. І не­ве­ра­год­нае ўсё гэ­та ў час, ка­лі ма­ці-зям­ля аб­дор­вае нас гры­ба­мі, яга­да­мі, ма­лі­на­мі. Гэ­та ад­на­час­на тыд­ні са­мых ін­тэн­сіў­ных прац у ся­лян­скім, на­род­ным кру­газ­ва­ро­це — се­на­кос і жні­во, пра­лі­ты пот і па­дзя­ка Бо­гу за ат­ры­ма­ны плён. А ва­кол бу­я­ніць пры­ро­да. Не­дас­па­ныя но­чы з‑за цяж­кай пра­цы, але і тая кас­міч­ная энер­гія, убі­ра­ная ў ся­бе з не­ба і зям­лі, тое цяп­ло, што бу­дзе нас абаг­ра­ваць ця­гам блі­жэй­шай во­се­ні і зі­мы. Та­му столь­кі ра­дас­ці ў лет­нім, лі­пень­скім пе­ры­я­дзе бы­ло ў на­шых прод­каў-ся­лян. Пра тую сі­лу, але і гі­сто­рыю ду­ма­ла­ся мне су­бот­няй ноч­чу пад зор­ным не­бам у род­най вёс­цы. Ме­на­ві­та ў су­бо­ту 25 лі­пе­ня — у дзень За­ле­шан­скай іко­ны Бо­жай Ма­ці ў ма­на­сты­ры свя­той Ка­ця­ры­ны ў За­ле­ша­нах прай­ш­лі рэ­лі­гій­ныя ўра­чы­стас­ці па ка­на­ні­за­цыі ў лік Хол­м­скіх і Пад­ляш­скіх му­ча­ні­каў 16 ах­вяр з гэ­тай вё­скі, якія за­гі­ну­лі ў час кры­ва­вых дзе­ян­няў гру­поў­кі поль­ска­га ўзбро­е­на­га пад­пол­ля пад ка­ман­да­ван­нем ка­пі­та­на Ра­му­аль­да Рай­са „Бу­ра­га”. На­га­да­ем, што ў вы­ні­ку яго кры­ва­ва­га рэй­ду з 29 сту­дзе­ня па 2 лю­та­га 1946 го­да бы­лі ім за­бі­ты амаль 80 бе­ла­ру­саў- ся­лян — муж­чын, жан­чын, дзя­цей. І ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы Бо­жай муд­рас­ці і так­са­ма шмат­га­до­вым на­ма­ган­ням бе­ла­ру­ска­га ася­род­дзя па­мяць пра іх ста­но­віц­ца ўжо веч­най, уні­вер­саль­най праў­дай для ўсіх пра­ва­слаў­ных у Поль­ш­чы. Веч­ная па­мяць! Мая вё­ска бы­ла так­са­ма спа­ле­на ў маі 1945 го­да ад­ным з пад­раз­дзя­лен­няў Зыг­мун­та Шын­дзе­ля­жа „Лу­паш­кі”. І ра­ска­зы май­го баць­кі на­да­лей на­гад­ва­юць пра най­боль­шую траў­му яго жыц­ця. Та­му ў су­бот­ні дзень быў я дум­ка­мі і ў За­ле­ша­нах, каб уша­на­ваць усіх на­шых му­ча­ні­каў. Але так­са­ма, узі­ра­ю­чы­ся ў зор­нае не­ба, па­ду­ма­ла­ся мне, што вель­мі важ­нае, ка­лі дзень уша­на­ван­ня ўсіх за­гі­ну­лых бе­ла­ру­саў пры­па­дае пры кан­цы лі­пе­ня, а не ў сту­дзень­скую ці лю­таў­скую да­ту. Яны — бе­ла­ру­сы-ся­ля­не. Лі­пень­скі час — важ­ны мо­мант для сэн­су іх­няй чалавечай год­нас­ці жыц­ця і пра­цы: час ра­дас­ці, час ве­ры і на­дзеі Бо­жай і зям­ной для на­ступ­ных ура­джа­яў і хле­ба на­ша­га на­дзён­на­га. І та­му іх­няе свя­та па­мя­ці — гэ­та па­мяць пра наш бе­ла­ру­скі, ся­лян­скі ра­да­вод, які за­гі­нуў на сва­ёй зям­лі. Не чу­жой,але баць­ка­вай і дзе­да­вай аб­лі­тай зор­ка­мі, ра­сой, по­там, слязь­мі і на ка­нец змо­ча­най кры­вёю.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты