Навіны
Каляндар Гарадзеншчыны на жнівень
Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на жнівень 2020 году
1 жніўня
500 гадоў таму (1520) – У Кракаве нарадзіўся Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі ў 1548-72 гг, фармальна з 1529 г. Неаднаразова бываў у Гародні.
3 жніўня
550 гадоў таму (1470) – Заснаваны Жыровіцкі манастыр.
405 гадоў таму (1615) – У Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча) памёр Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік друкарні ў Ашмяне Мураванай.
5 жніўня
105 гадоў таму (1915) – У в. Парэчча (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Пётр Башко, беларускі настаўнік, педагог.
6 жніўня
500 гадоў таму (1520) – Нарадзілася Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская ў 1550-51. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542.
305 гадоў таму (1715) – У в. Гембулы (Лідзкі пав.) нарадзіўся Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец.
7 жніўня
140 гадоў таму (1880) – У Слоніме нарадзіўся Гальяш Леўчык (паводле інш. зьв. 20 ліп., сапр. Ілья Ляўковіч, загінуў у верас. 1944 у Варшаве), беларускі паэт, асьветнік, калекцыянер.
25 гадоў таму (1995) – У Менску памёр Максім Танк (сапр. Яўген Скурко), беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, удзельнік заходнебеларускага руху. Пахаваны ў в. Пількаўшчына (Мядзельскі р-н).
9 жніўня
170 гадоў таму (1850) – У г. Намыслаў (Сілезія) нарадзіўся Рудольф Абіхт, нямецкі вучоны-славіст. У 1917-18 гг. выкладаў у Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі беларускую мову.
130 гадоў таму (1890) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Максім Бурсевіч, дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст Грамады.
110 гадоў таму (1910) – У маёнтку Жлобаўцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзілася Ларыса Геніюш (дзявочае Міклашэвіч), беларуская паэтка, вязень ГУЛАГу.
14 жніўня
635 гадоў таму (1385) – Падпісана Крэўская ўнія – дамова аб зьвязе ВКЛ і польскага каралеўства.
130 гадоў таму (1890) – У в. Сёгда (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандр Сак, беларускі культурны дзеяч, паэт, каталіцкі сьвятар. Расстраляны НКВД у Менску (меркавана 26.08.1937).
35 гадоў таму (1985) – У Крэўскім замку і на Янавай гары пад Крэвам інтэлігенцыя зь Менску, Маладэчна, Гародні адзначыла 600-ыя ўгодкі Крэўскай уніі.
15 жніўня
240 гадоў таму (1780) – У в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Ігнат Анацэвіч, беларускі гісторык, археограф, педагог.
85 гадоў таму (1935) – У в. Пятралевічы (Слонімскі р-н) нарадзілася Тамара Талерчык, беларуская настаўніца, актывістка ТБМ.
21 жніўня
160 гадоў таму (1860) – Памёр Канут Русецкі (нар. у 1801 у в. Сьцебякай, Летува), мастак, педагог, які працаваў на Беларусі, напісаў шэраг краявідаў Наваградку, Ашмяншчыны.
22 жніўня
365 гадоў таму (1655) – У час вайны Гародня, спустошаная пажарам. Была захоплена расейскім войскам. Акупацыя доўжылася да 1659 году.
23 жніўня
590 гадоў таму (1430) – Адбыўся зрыў палякамі каранацыі князя Вітаўта.
25 жніўня
110 гадоў таму (1910) – У г. Барань (Аршанскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Корбан, беларускі пісьменьнік, байкапісец, перакладнік. У 1946-48 гг. жыў і працаваў ў Лідзе.
28 жніўня
130 гадоў таму (1890) – У Рушчанах (Віленшчына) нарадзіўся Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, доктар філасофіі і тэалогіі. Служыў у Гародні вікарыем.
105 гадоў таму (1915) – У в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Часлаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзеяч, пасьля другой сусьветнай жыў у Лос-Анджэласе (ЗША).
70 гадоў таму (1950) – У савецкім канцлягеры Караганды загінуў Адам Чабоцька (нар. у 1923 у в. Католышы, Наваградзкі р-н), сябра Саюзу Вызваленьня Беларусі, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля. Пахаваны на лягерных могілках.
29 жніўня
50 гадоў таму (1970) – У в. Махро (Янаўскі р-н, Берасьцейская вобл.) нарадзіўся Эдуард Мазько, беларускі паэт, гісторык. Вучыўся, жыў і працаваў у Гародні.
30 жніўня
165 гадоў таму (1855) – У Наваградку памёр Юльян Корсак, паэт, перакладнік. Нараджэнец Слоніму.
105 гадоў таму (1915) – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Хомчык, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47.
31 жніўня
185 гадоў таму (1835) – У Смірне (Турцыя) памёр Людвік Міхал Пац, вайсковы дзеяч, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг. Валодаў маёнткам Ражанка (Шчучынскі р-н), меў палац у Гародні.