Навіны

Затрыманні, суды і новыя пратаколы. Хроніка пераследу за 24 жніўня

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Затрыманні і складанне пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах працягваюцца 24 жніўня.

Мінск

Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ. Пазней стала вядома, што іх затрымалі за незаконную арганізацыю забастовак.

 

Каля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзідыўму Каардынацыйнай рады

Сябраў прэзідыўму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной МТЗ супрацоўнікі АМАПу і змясцілі ў аўтазак, піша "Радыё Свабода".

Служба аховы Мінскага заводу колавых цягачоў затрымала старшыню страйкаму прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча. Як паспеў распавесці "Радыё Свабода" сам інжынэр-электронік МЗКЦ, «паляваць» на яго пачалі яшчэ ў мінулы чацвер.

Напярэдадні ён абвесціў, што будзе ананімнае апытаньне сярод рабочых за пачатак страйку. Аднак а 6-й раніцы, калі пачынала працу першая зьмена, прахадная была ачэпленая міліцыяй. Людзям не дазвалялі нават прыпыняцца, анкеты пранесці таксама не ўдалося.

Салігорск

У Салігорску быў затрыманы сустаршыня стачкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун. Як паведамляе тэлеграм-канал стачкаму, на дадзены момант ён знаходзіцца ў засценках РАУС. Таксама па інфармацыі стачкама, на ўсіх членаў стачкама ААТ "Беларуськалій" будуць складзеныя пратаколы і заведзеныя справы за арганізацыю і ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".

Глыбокае і Верхнядзвінск

У Глыбокім і Верхнядзвінску на некалькіх удзельнікаў пратэстовых мірных акцый склалі пратаколы. Яраслава Берніковіча затрымала міліцыя, суд мусіць адбыцца 24 жніўня. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах. На дадзены момант такіх пратаколаў ужо чатыры.

На 24 жніўня ў міліцыю выклікалі яшчэ адну актывістку Людмілу Барэйка з Глыбокага.

Магілёў

Як стала вядома "Магілёўскай Вясне", сёння ў Магілёве побач з аблвыканкамам затрымалі Аляксандра Папкова. Падчас выбараў ён з'яўляўся даверанай асобай Андрэя Дзмітрыева.

Ён выйшаў у адзіночны пікет з двума сцягамі - бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным, а таксама плакатамі «я за перамены» і «Свабоду палітвязням». Праз 15 хвілін пасля пачатку яго затрымалі. Па папярэдняй інфармацыі яго адвезлі ў Ленінскі РАУС.

Гродна

У судзе Ленінскага раёна на 17.15 запланаваны разгляд справы даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Ціта. Яго будуць судзіць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП. Дапоўнена: Суд перанеслі на першае верасня.

 

 

http://spring96.org/be/news/99220

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты