Навіны

Новая гарадзенская рэальнасць – суды не ў судах (абноўлена)

Затрыманых маладзёнаў судзілі ў Ленінскім РАУСе, Ігару Банцару прысудзілі 10 сутак арышту, іншым - па 7 сутак.

***

24-га жніўня пачаліся суды над затрыманай 22-га жніўня вечарам групай моладзі, якіх вінавацяць у удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Тады сілавікі ў масках на двух бусах дагналі групу моладзі, якая ўжо пакінула плошчу, і некалькі чалавек завалаклі ў свой транспарт. Сярод затрыманых былі гарадзенскі актывіст, музыка Ігар Банцар, а таксама Максіміліян Крывец, Артур Купшакоў, Аляксей Павук, Дзяніс Буднік, і Павел Каральчук.

Сёння гэтых людзей вывезлі з ІЧУ на Гая і павезлі ў Ленінскі РАУС. А там пачалі судзіць. Чаму суды праходзяць не ў будынках суда, застаецца загадкай. Людзі, што сабраліся пад РАУСам кажуць, што хутка будуць судзіць у хатах міліцыянтаў.

Як стала вядома, першаму асуджанаму Артуру Купшакову ўжо ўляпілі пяць сутак арышту. Ігару банцару - 10. Астатнім па 7. Такім чынам, змяненне адрасу суда на судовыя пастановы не ўплывае. Людзей судзяць па-ранейшаму хутка і жорстка.

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты