Навіны
Масавае складанне пратаколаў у Мастах
Сёння, 24-га жніўня, міліцыя Мастоўскага РАУСа пачала аб’езд удзельнікаў акцыі, якая прайшла напярэдні ў Мастах. Па словах міліцыянтаў, яны склалі пратаколы ажно на 80 жыхароў Мастоў, якія неслі па гэтым раённым цэнтры вялікі бела-чырвона-белы сцяг.
Судзіць жыхароў Мастоў за гэта будуць 3-га верасня.
Але гэта не ўсё. Міліцыя забірае ў жыхароў іх уласную маёмасць, іх мабільныя тэлефоны. Тлумачаць гэта тым, што будуць у тэлефонах шукаць нейкія доказы іх удзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
фота мае ілюстрацыйны характар