Навіны

На гарадзенскім мітынгу ў Парку Жылібера з'явіліся правакатары (фота)

24 жніўня ўлады Гародні перашкодзілі людзям сабрацца на цэнтральных пляцах, атачыўшы іх турнікетамі і сілавікамі. У выніку збор людзей адбыўся ў Парку Жылібера, куды прыйшло каля тысячы людзей.

У гэты вечар сярод мірных дэманстрантаў з'явіліся і правакатары з чырвона-зялёным сцягам і "каларадскім" расейска-шавіністычным сцягам. Адзін з дэманстрантаў хацеў прагнаць правакатараў. Гэта быў Яўген Савасюк, якога адразу затрымалі чорнакашульнікі - амапаўцы.

А пасля акцыі салідарнасці, калі людзі ўжо разыходзіліся, "ціхары" у розных частках гораду затрымалі ад 5 да 10 чалавек. Іх прозвішчы пакуль невядомыя.

правакатары ў Парку Жылібера

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты