Навіны

У Гародні 10 тысяч людзей выйшлі на Марш Незалежнасці (фота)

30 жніўня ў горадзе над Нёманам прайшла чарговая мірная акцыя салідарнасці. Людзі збіраліся ў некалькіх месцах Гародні, а злучыўшыся, пайшлі па вуліцы Будзёнага і далей на праспект Касманаўтаў, вуліцу Шчорса і Пралетарскую і зноў у раён аўтавакзалу. Каля псіханеўралагічнага дыспанмера людзі скандавалі "Забярыце Сашу!". Там жа ў неба была запушчана звязка чорных шарыкаў.

Пасля Маршу, калі людзі ўжо разыходзіліся, адбыліся затрыманні. У прыватнасці былі затрыманыя Ліза Мерляк, а таксама Андрэй Янковіч, які рабіў флэш-моб.

Праз некалькі гадзін Лізу Мерляк адпусцілі, склаўшы на яе праткол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

Сярод іншых затрымалі наступных людзей:

Віктар Шыкуць

Станіслаў Васюхоўскі

Павел Дораш

Павел Мамуль

Дзмітрый Розмысл

 

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты