Навіны

Пераследы ў Гародні ўзмацняюцца

Неўзіраючы на тое, што на мірных акцыях пратэсту грамадзкасць цвёрда выказвае сваю волю да справядлівых выбараў, сілавыя ведамствы працягваюць узмацняць ціск на грамадзкасць.

Пасля шматтысячнай акцыі 30-га жніўня, пасля яе заканчэння, пачаліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў. Прычым пачаліся яны тады, калі гарадзенцы ўжо вярталіся дахаты. Асабліва масавымі затрыманні былі ў раёне аўтавакзалу. Сілавікі накідваліся на невялікія групы людзей і хапалі пераважна мужчын.

Людзі каб падтрымаць затрыманых зноў збіраліся каля ІЧУ на Гая.

Акрамя гэтага СК і Пракуратура працягвае выклікаць грамадзян гораду для апытання, або ў якасці сведкаў, або, часамі, увогуле не зразумела ў якім статусе.

Як стала вядома праваабаронцам, на панядзелак такія выклікі маюць і грамадска-палітычныя актывісты Гародні, часта з якіх ужо наведвала гэтыя ведамствы.

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты