Навіны

Раман Комлік у Гародні затрыманы другі раз

Гарадзенец Раман Комлік, хлопец 1997 года нараджэння, 30 жніўня быў затрыманы за тое, што ішоў з нацыянальным сцягам на плячах. Яго затрымалі ў пачатку акцыі салідарнасці каля стадыёну і завезлі ў ізалятар на Гая.

Ігара Комліка ўжо затрымлівалі 9 жніўня, тады яго на наступны дзень засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Адсядзеўшы 4 сутак, яго выпусцілі. 

На колькі сутак пасадзілі Комліка зараз, невядома. Суды ў Гародні маюць зараз закрыты, фактычна патаемны характар.

Відэа

праваабарончыя сайты