Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на верасень

Каляндар памятных рэгіянальных датаў на верасень 2020 года

1 верасьня

Сусьветны дзень міру.

2 верасьня

105 гадоў таму (1915) – Расейскія войскі ў выніку падзей першай сусветнай вайны пакінулі Гародню.

3 верасьня

105 гадоў таму (1915) – Гародню акупавалі нямецкія кайзераўскія войскі (да 27 красавіка 1919 г.).

60 гадоў таму (1960) – Памёр Міхась Васілёк (сапр. Касьцевіч), беларускі паэт, актывіст Грамады, ТБШ. Пахаваны ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

40 гадоў таму (1980) – Памёр Мікола Дучыц, беларускі мастак. Нараджэнец Любчы.

5 верасьня

180 гадоў таму (1840) – У в. Балванішкі (цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі р-н) нарадзіўся Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64, беларускі і грэцкі грамадзкі дзеяч, этнограф, калекцыянер, мемуарыст.

7 верасьня

Дзень беларускага пісьменства і друку

8 верасьня

15 гадоў таму (2005) – У Гальшанах адбылося адкрыццё помнага знака-каменю Соф’і Друцкай (Гальшанскай).

10 верасьня

30 гадоў таму (1990) – Памёр Міхась Саўка, беларускі і бельгійскі мастак-рэстаўратар, мастацтвазнавец, археолаг. Нараджэнец в. Загора (Карэліцкі р-н).

13 верасьня

145 гадоў таму (1875) – У в. Асавец (Кобрыньскі пав.) нарадзіўся Сяргей Паўловіч, праваслаўны сьвецкі і культурна-асьветны дзеяч у Заходняй Беларусі, багаслоў, педагог, пісьменнік, публiцыст i выдавец. У 1913-18 – iнспектар народных школ у Ваўкавыскiм павеце.

14 верасьня

20 гадоў таму (2000) – У г. Сомэрсэт (штат Нью-Джэрзі) памерла Галіна Русак (Родзька), беларуская мастачка-эмігрантка (з 1949 жыла ў ЗША). Пахавана на беларускіх могілках у Нью-Брансьвіку. Нараджэнка Наваградку.

15 верасьня

190 гадоў таму (1830) – У Гародні была адчынена публічная бібліятэка (цяперашняя абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага).

175 гадоў таму (1845) – У маёнтку Юзэфаў (Люблінскае ваяв., Польшча) памёр Францішак Ксаверы Несялоўскі, удзельнік паўстаньняў 1794 (ваяваў на Гарадзеншчыне), 1830 гг. Меў родавы маёнтак у Варончы (Карэліцкі р-н).

16 верасьня

195 гадоў таму (1825) – Памёр Францішак Карпінскі, паэт-сентыменталіст, асьветнік. Жыў у сваім маёнтку Хорашаўшчына (Сьвіслацкі р-н).

100 гадоў таму (1920) – У Наваградку заснаваны дом-музей Адама Міцкевіча.

80 гадоў таму (1940) – У Вільні памёр Сяргей Паўловіч, праваслаўны свецкі і культурна-асьветны дзеяч у Заходняй Беларусі, багаслоў, педагог, пісьменнік, публiцыст i выдавец. У 1913-18 – iнспектар народных школ у Ваўкавыскiм павеце. Пахаваны на віленскіх Літоўскіх могілках.

55 гадоў таму (1965) – У Берасьці ў выніку зьбіцьця невядомымі загінуў Адам Трыпус, беларускі вайсковец, настаўнік. Пахаваны на берасьцейскіх Трышынскіх могілках. Нараджэнец Вялікай Бераставіцы.

17 верасьня

430 гадоў таму (1590) – Ліда атрымала права на герб.

160 гадоў таму (1860) – У в. Збочна (Слонімскі р-н) нарадзіўся Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік, педагог.

18 верасьня

130 гадоў таму (1890) – У в. Дольныя Малевічы (Сакольскі пав.) нарадзіўся Язэп Бойка (Байко), беларускі каталіцкі сьвятар. Працаваў у Ельні (Лідзкі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н). Летам 1943 г. спалены разам з іншымі жыхарамі Налібокаў. Паводле іншай версіі расстраляны ў Налібоцкай пушчы 6 ці 7 жніўня.

19 верасьня

290 гадоў таму (1730) – Каранацыя залатымі папскімі каронамі Жыровіцкага цудатворнага абраза Маці Божай і Ісуса.

22 верасьня

140 гадоў таму (1880) – Памёр Уладзіслаў Сымановіч (нар. каля 1831 у Вільні), беларускі лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 на Слонімшчыне.

45 гадоў таму (1975) – Памёр Павал Крынчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ. Нараджэнец в. Едначы (Слонімскі р-н).

23 верасьня

10 гадоў таму (2010) – У вёсцы Пеляса (Вараноўскі р-н) адкрыты драўляны помнік вялікаму князю Вітаўту (аўтар – Альгімантас Сакалаўскас).

24 верасьня

205 гадоў таму (1815) – У Вільні нарадзілася Габрыэля Альбіна Пузына, беларуская паэтка, мемуарыстка. Жыла ў Дабраўлянах (Смургонскі р-н).

25 верасьня

175 гадоў таму 1845 – Памёр Юстын Нарбут, гісторык, удзельнік паўстаньня 1794 году, стрыечны брат Тодара Нарбута. Нараджэнец Юршышчаў (Лідзкі пав.). Пахаваны ў Вільні.

26 верасьня

130 гадоў таму (1890) – У в. Гернікі (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Іосіф Мацюкевіч, беларускі мовазнавец.

27 верасьня

Сусьветны дзень турызму.

29 верасьня

115 гадоў таму (1905) – У Пецярбургу нарадзіўся Сяргей Розмысл, палітычны і вайсковы дзеяч БКА на Лідчыне, дзяч эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Сям’я жыла ў Гудзінішках (Вараноўскі р-н).

30 верасьня

130 гадоў таму (1890) – У в. Абрамаўшчына (Смургонскі р-н) нарадзіўся Антон Ляшчэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар-марыянін, блаславёны.

15 гадоў таму (2005) – У Гародні памёр Зьміцер Кісель, беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

 

01.09.2020 Тэгі: Гародня, каляндар

Відэа

праваабарончыя сайты