Навіны

Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні

Амап каля Лінгвістычнага універсітэту.

Амап каля Лінгвістычнага універсітэту.

Раніца 1 верасня ў Мінску азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў. У гэты дзень у многіх гарадах Беларусі адбываюцца мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. 

Студэнты і выкладчыкі БДУІР  рыхтуюць зварот да ўладаў, а калона студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта рушыла ў цэнтр Мінска, да яе далучаюцца студэнты іншых ВНУ.

Так  на вуліцы Мсціслаўца каля 8-40 невядомыя запхнулі ў аўто проста на вуліцы Кавальчук Любоў і звезлі ў невядомым накірунку. Жанчына збірала подпісы за адкліканне дэпутата ў сваёй акрузе. Пазней стала вядома, што жанчыне прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаавным масавым мерапрыемстве.

Затрыманне ў Мінску 1 верасня. Скрыншот з відэа.

ТUT.BY - навіны ў тэлеграм-канале паведамілі, што каля вучэбнага корпусу БНТУ былі затрыманыя двое студэнтаў.  Прозвішчы затрыманых  - Уладзіслаў Стасевіч  і Вікторыя Гранкоўская.

У Мінску з працы супрацоўнікі міліцыі забралі Алега Мазгова, дома праводзіцца ператрус. Сябры Мазгова звязваюць гэта з размяшчэннем відэаролікаў на ютубе і ўдзеле акцыях пратэсту 9 жніўня.

Журналістаў "Еўрарадыё", якія вялі стрым са студэнцкай акцыі пратэсту, затрымалі ў жывым эфіры: журналістка Марыя Вайтовіч і аператар Раман Гадун.

Затрыманы яшчэ адзін студэнт - Дзмітрый Астроўскі. Затрыманы на супрацьлеглым баку ад БДЭУ. Пад'ехаў сіні бус і яго забралі.

Паведамляюць, што АМАП затрымаў некалькі дзясяткаў студэнтаў на плошчы Перамогі і разагнаў калону пратэстуючых студэнтаў. Падаем спіс затрыманых:

  • Астроўскі Дзмітрый
  • Стасевіч Уладзіслаў, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  • Гранкоўская Вікторыя (сірата), дастаўлены ў Савецкі РУУС
  • Самойлаў Раман Ігаравіч, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  • Кузьміч Алег Андрэевіч
  • Крыванос Дзмітрый, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  • Шулюк Дзмітрый
  • Вадзім Белявец, выкладчык гістфак БДУ, пазней стала вядома што яго вызвалілі.
  • Зарэ Севасцьян, дастаўлены ў Савецкі РУУС
  • Шаўчэнка Глеб Юр'евіч, дастаўлены ў Маскоўскі РУУС
  • Бабіч Арцём
  • Шэрышэўская Марыя, затрыманая каля БДЭУ, дастаўленая ў Заводскі РУУС
  • Гаўрыленка Ангеліна Уладзіміраўна, затрыманнем кіраваў падпалкоўнік міліцыі Бандаровіч Аляксей Сцяпанавіч, асабісты нумар А01207
  • Лазарава Анастасія Сяргееўна, затрыманнем кіраваў падпалкоўнік міліцыі Бандаровіч Аляксей Сцяпанавіч, асабісты нумар А01207
  • Савіч Андрэй Генадзьевіч
  • Высоцкі Арсен Вячаслававіч
  • Мацюшэўскі Максім Уладзіміравіч
  • Пятровіч Аляксандр

  • Кліцуноў Багдан Аляксеевіч

Затрыманні студэнтаў у Мінску.

Затрыманні студэнтаў у Мінску.

У Мінску затрымліваюць ня толькі студэнтаў:

Гладчанка Станіслаў, затрыманы ў раёне МТЗ

Ісачанка Уладзіслаў, затрыманы ў раёне МТЗ

Дурэйка Ганна

Астроўскі Мікіта

Плужнікава Ксенія, затрыманая ў раёне МТЗ

Смаляк Іван

Магілёў

У Магілёве затрымалі аднаго з лідэраў пратэставага руху Валадара Цурпанава. Актывіст прыйшоў на лінейку ў 43-ю мясцовую школу, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, прызнаць фальсіфікацыі выбараў і «пакаяцца». Там яго і затрымалі. Цяпер ён у Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.
 Раней на Валадара Цурпанава склалі пратакол за арганізацыю 23 жніўня несанкцыянаванага пікету на плошчы Леніна.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
  • @ViasnaSOS - тэлеграм
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

 
 
 
 
http://spring96.org/be/news/99324

Відэа

праваабарончыя сайты