Навіны

2 верасня зноў будуць судзіць Ежы Грыгенчу

2 верасня зноў будуць судзіць гарадзенскага грамадскага актывіста Ежы Грыгенчу. Ён атрымаў позву ў суд Кастрычніцкага раёну, што на вуліцы Дубко, на 11.00.

Напомнім, што чарговы пратакол нібыта пра адміністрацыйнае правапарушэнне на яго быў складзены за знаходжанне ля Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі ў адзін з дзён мірнага пратэсту жыхароў гораду.

20 жніўня Грыгенча быў затрыманы міліцыянтамі. Яго азнаёмілі з складзеным пратаколам пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Пратакол быў складзены за занаходжанне 19 жніўня ля тытунёвай фабрыкі і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таксама быў складзены пратакол затрымання. Праўда тады, праз нейкі час Грыгенчу выпусцілі.

Судзіць Ежы Грыгенчу паводле артыкулу 23.34, частка 3, будзе суддзя Уладзімір Радзюк.

 

Відэа

праваабарончыя сайты